Палесцінская аўтаномія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заходні бераг і Сектар Газа

Палесці́нская аўтано́мія (ПА) — назва прынятая ў беларускай мове дзеля азначэння Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыі (па-арабску: السلطة الوطنية الفلسطينية — Ас-Су́льта Аль-Ватані́я Аль-Філястыні́я, літаральны пераклад — Палесцінская нацыянальная ўлада). Была створаная ў 1994 годзе ў адпаведнасці з дамовамі ад 13 верасня 1993 года ў якасці часовай формы самакіравання арабскага народа Палесціны на частцы тэрыторыі Заходняга берагу ракі Іардан з цэнтрам у Іерыхоне. Тэрыторыя, кантралюемая ПА, за мінулы час пашырылася — на дадзены момант уключае вялікую частку Заходняга берагу ракі Іардан і Сектара Газа.

Органы ўлады[правіць | правіць зыходнік]

Органы ўлады ПА прадстаўляюць правы каля 3,7 млн жыхароў палесцінскіх тэрыторый, тады як агульны лік палесцінцаў, уключаючы ўцекачоў за мяжой, перавышае 9 млн. (ад іх імя выступае Палесцінская нацыянальная рада). Выбары ў Палесцінскую заканадаўчую раду (ПЗР) 25 студзеня 2006 года праводзіліся таксама на тэрыторыі Усходняга Іерусаліма.

Афіцыйныя асобы ПА[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнты[правіць | правіць зыходнік]

Старшыні ПЗР[правіць | правіць зыходнік]

Старшыні Палесцінскага савета міністраў[правіць | правіць зыходнік]

Другой па значнасці асобай ПА з’яўляецца старшыня парламента — ён выконвае абавязкі Прэзідэнта ў выпадку смерці або адстаўкі апошняга.

Першапачаткова органы ўлады аўтаноміі былі сфармаваныя кіраўніцтвам Арганізацыі вызвалення Палесціны (АВП): 20-я сесія Цэнтральнай рады Палесціны, якая праходзіла ў Тунісе 10 — 12 кастрычніка 1993 году, даручыла выканкаму АВП сфармаваць Раду ПА на пераходны перыяд і абрала Ясіра Арафата прэзідэнтам ПА

18 мая 1994 года ў сектар Газа прыбылі першыя падпадзяленні палесцінскай паліцыі. 1 ліпеня 1994 года Ясір Арафат прыбыў у Газу. 5 ліпеня кіраўнікі ПА прынеслі прысягу ў Іерыхоне.

Першыя прамыя выбары прэзідэнта ПА і ПЗР адбыліся 20 студзеня 1996 на тэрмін «пераходнага перыяду» (да планаванай у 2000 годзе незалежнасці). Другія прэзідэнцкія выбары — пасля смерці Ясіра Арафата, 9 студзеня 2005 года. Другія выбары ў ПЗР — 25 студзеня 2006 года. Тэрмін паўнамоцтваў органаў улады, абраных у 2005—2006 — 4 гады.

Заканадаўства і межы[правіць | правіць зыходнік]

Цёмна-зялёным колерам пазначаны тэрыторыі, размешчаныя пад поўным ці частковым кантролем Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыі (зоны А і B)

У ПА дзейнічае Асноўны закон, прыняты ПЗР у кастрычніку 1997 году і падпісаны Ясірам Арафатам 29 мая 2002 года. Гэтым законам Іерусалім абвешчаны сталіцай Палесцінскай аўтаноміі. Папраўкамі, прынятымі 10 сакавіка 2003 года і падпісанымі 18 сакавіка 2003 года, у ПА ўведзены пост прэм’ер-міністра, адказнага перад парламентам.

Папраўкамі, прынятымі ПЗР 27 ліпеня 2005 года і падпісанымі прэзідэнтам Махмудам Абасам 13 жніўня 2005), усталяваныя: 4-гадовы тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта; забарона абірацца прэзідэнтам ПА больш за на 2 тэрміна запар; 4-гадовы тэрмін паўнамоцтваў ПЗР.

Палесціна на цяперашні час не мае рэальнага суверэнітэту. Дзяржаўныя структуры сфармаваныя толькі часткова (напрыклад, няма войска, хоць ёсць шматлікая паліцыя і пры гэтым актыўна дзейнічаюць разнастайныя напаўваенныя і фактычна тэрарыстычныя арганізацыі. Значная частка тэрыторыі Заходняга берагу ракі Іардан і Усходні Іерусалім кантралюецца ізраільскімі войскамі. Сектар Газа і Заходні бераг ракі Іардан уяўляюць сабою два анклаўу, падзеленыя тэрыторыяй Ізраіля.

Тэрыторыя Палесцінскай аўтаноміі афіцыйна падзеленая на 16 мухафаз — правінцый:

11 на Заходнім беразе ракі Іардан: Усходні Іерусалім, Джанін, Тулькарм, Тубас, Наблус, Калькілія, Салфіт, Рамала і Эль-Біра, Іерыхон, Віфлеем, Хеўрон (Эль-Халіль);

5 у Сектары Газа: Паўночная Газа, Газа, Дзір эль-Балях, Хан-Юніс, Рафах.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спіс гарадоў Палесцінскай аўтаноміі[правіць | правіць зыходнік]

Заходні бераг ракі Іардан[правіць | правіць зыходнік]

Спрэчныя тэрыторыі[правіць | правіць зыходнік]

Сектар Газа[правіць | правіць зыходнік]

Праект Канстытуцыі Дзяржавы Палесціна[правіць | правіць зыходнік]

Распрацаваны ў 2003 годзе Канстытуцыйнай камісіяй Набіля Шаата, абвяшчае непарушнасць меж Палесціны па стане на 4 чэрвеня 1967 года.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйныя сайты:

Інфармацыйныя сайты радыкальнай апазіцыйнай кааліцыі: