Палтусы
Палтусы — агульная назва 3 родаў рыб сямейства камбалавых: палтусы стралазубыя — Atheresthes (2 віды), палтусы звычайныя, або белакорыя, — Hippoglossus (1 від) і палтусы чорныя або сінякорыя, — Reinharditius (1 від). Пашыраны ў паўночнай частцы Атлантычнага і Ціхага акіяна. Донныя рыбы.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Даўжыня да 2,3 метраў, маса да 117 кг (зрэдку да 4,7 м і 340 кг). Цела асіметрычнае, сплошчанае, падоўжанае. Вочы на правым боку. Кормяцца малюскамі, ракападобнымі, рыбай. Аб'ект промыслу.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 16. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2.