Палявыя шпаты
Палявыя шпаты | |
---|---|
![]() | |
Фізічныя ўласцівасці | |
Колер рысы | RAL 9002[d] |
Цвёрдасць | 6 |
![]() |
Палявыя шпаты — група сілікатных пародаўтваральных мінералаў, аб’яднаных падобнай структурай, хімічным складам і фізічнымі ўласцівасцямі. Змяшчаюцца ў магматычных, метамарфічных і асадкавых горных пародах. Сярод распаўсюджаных палявых шпатаў — артаклаз (KAlSi3O8), альбіт (NaAlSi3O8) і анартыт (CaAl2Si2O8)[1].
Зямная кара складаецца больш чым на палову з палявых шпатаў. У кантынентальнай кары яны прысутнічаюць у саставе такіх магматычных парод як граніт, дыярыт і гранадыярыт . У акіянічнай кары іх можна знайсці ў складзе габра і базальту. Дзякуючы працэсам выветрывання і метамарфізму , палявыя шпаты з магматычных парод пераходзяць у асадкавыя і метамарфічныя[1].
Агульная хімічная формула палявых шпатаў — X(Al,Si)4O8. На месцы X часта выступаюць іоны калію (K+), натрыю (Na+) або кальцыю (Ca++). Існуюць таксама вельмі рэдкія палявыя шпаты з іонамі барыю (Ba++), рубідыю (Rb+), стронцыю (Sr++) або жалеза (Fe++)[1].
Выкарыстоўваюцца ў вытворчасці шкла і керамікі, а таксама як напаўняльнікі для фарбаў, пластмасы і гумы. Некаторыя палявыя шпаты разглядаюцца як каштоўныя камяні, напрыклад месяцавы камень, сонечны камень , лабрадор, амазаніт і спектраліт[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Feldspar minerals make up over 50% of Earth's crust (англ.).
![]() |
Палявыя шпаты на Вікісховішчы |
---|