Перайсці да зместу

Палявічка валасістая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палявічка валасістая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eragrostis pilosa (L.) P.Beauv., 1812


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  40755
NCBI  208273
EOL  1114380
IPNI  1180620-2
TPL  kew-412999

Палявічка валасістая[1] (Eragrostis pilosa) — від аднагадовых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Антрапахорны від.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Сцябло узыходзячае. Лісце сядзячае, тонкае, падоўжанае, цэльнакрайняе з паралельным жылкаваннем, завостранае. Суквецце — мяцёлка, якая складаецца са шматлікіх складаных каласкоў. Каласкі шматкветкавыя, ланцэтныя або даўгавата-лінейныя, сціснутыя з бакоў. Каласковыя лускі кіляватыя, карацей кветкавых. Ніжняя кветкавая луска без асцюка. Язычок з валасінак. Ніжнія галіны мяцёлкі сабраны на галоўнай восі пучкамі па 3—7. Ніжнія галіны мяцёлкі маюць доўгія валасінкі.

Насенне дробнае, да 0,3 мм у дыяметры.

Сустракаюцца ў гарадах, вёсках, на зрубах лясоў пасля суцэльных высечак у лясных культурах малодшага ўзросту, лясных гадавальніках, абочынах аўтамабільных дарог, па чыгуначных шляхах на пясках і скалах, на палях і пустазельных месцах.

Даволі часта ў стэпе, радзей у лесастэпе і ў Закарпацці.

Гэтая трава можа быць заражаная паразітычнай раслінай  (руск.) Striga hermonthica[2].

Зноскі

  1. ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 50. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. ↑ Watling, J. R. and M. C. Press. (1998). How does the C4 grass Eragrostis pilosa respond to elevated carbon dioxide and infection with the parasitic angiosperm Striga hermonthica? New Phytologist 140(4) 667-75.