Палянскі сельсавет (Ашмянскі раён)
Палянскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Ашмянскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Паляны |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 20 чэрвеня 1988 |
Паля́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Паляны.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Анкудскага сельсавета[1]. У 1978 годзе ў склад сельсавета з Мураванаашмянкоўскага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (вёскі Вельмуты, Журавы, Мядзюны, Слабада, Талмінава, Цялежышкі, хутары Баяры, Зялёнка, Краўчышкі, Кулікоўка, Леснічоўка, Малінаўка, Роўнае Поле, Углеева, Укропішкі)[2]. 20 чэрвеня 1988 года скасаваны, 16 населеных пунктаў (вёскі Ажалеі, Бярвенцы, Грынцы, Дукойні, Жвірблішкі, Кракоўка, Лэйлубка, Люгоўшчына, Навашышкі, Палянкі, Паляны, Пятрулі, Цантэлі, Ягелаўшчына, хутары Бартэлі і Латавічы) перададзены ў Жупранскі сельсавет, з астатніх населеных пунктаў (вёскі Вельмуты, Галагуры, Гродзі, Дружба, Дэбесі, Журавы, Мядзюны, Роўнае Поле, Слабада, Стрэльчыкі, Ступкоўшчына, Сухадолы, Талмінава, Труханы, Цялежышкі, хутары Баяры, Вяжы, Зялёнка, Краўчышкі, Рамэйкі, Рачкі і Укропішкі) утвораны Гродзінскі сельсавет[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка, 24 красавіка і 15 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.