Палігімнія (муза)
Выгляд

Палігімнія ці Палімнія (грэч. Πολυύμνια, Πολύμνια), Шматспяваючая — у старажытнагрэчаскай міфалогіі [1]муза ўрачыстых гімнаў, красамоўства і пантамімы. Згодна з Дыядорам, атрымала імя ад стварэння многімі ўсхваленнямі вядомасці тым, чыё імя абессмяроцела славай паэзія[2].

Дачка Зеўса і Мнемасіны [3]. Яна апякае паэтаў — стваральнікаў гімнаў. Лічыцца, што яна захоўвае ў памяці ўсе гімны, песні і рытуальныя танцы, якія славяць алімпійскіх багоў, таксама лічыцца, што яна вынайшла ліру.
Палігімнія часта малюецца ў выглядзе дзяўчыны, захутанай у покрыва. Нярэдка ў задуменнай позе, з летуценным тварам і са скруткам у руцэ.
Палігімнія спрыяе вывучэнню людзьмі рыторыкі і аратарскага мастацтва.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Палігімнія, палімнія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палігімнія (муза)