Палікарпа Пас Гарсія
Палікарпа Пас Гарсія ісп.: Policarpo Juan Paz García | |
![]() | |
Партыя | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, палкаводзец |
Веравызнанне | каталіцтва |
Нараджэнне | 7 снежня 1932 |
Смерць | 16 красавіка 2000 (67 гадоў) |
Ваенная служба | |
Званне | генерал |
Палікарпа Пас Гарсія (7 снежня 1932— 16 красавіка 2000) — гандураскі ваенны лідар і часовы аўтакратычны прэзідэнт краіны з 1978 да 1982 года.
Прэзідэнцтва[правіць | правіць зыходнік]
Пас прыйшоў да ўлады 1978 годзе ў выніку так званага «какаінавага перавароту», які фінансаваўся Медэльінскім какаінавым картэлем на чале з наркабаронам Хуанам Матэі-Бальэстерасам[1]. У часы яго праўлення узброеныя сілы Гандураса і спецыяльныя службы атрымлівалі фінансаванне ад картэляў у абмен на абарону з боку дзяржавы, а Гандурас стаў адным з асноўных каналаў транспарціроўкі какаіну і марыхуаны з Калумбіі. Калі амерыканскае Упраўленне па барацьбе з наркотыкамі размясціла свой першы офіс у Тэгусігальпе ў 1981 года, яно хутка прыйшло да высновы, што «амаль усе члены ўрада былі ўцягнутыя ў гандаль наркотыкамі» [2].
Яго праўленне адзначалася ростам ўзроўню карупцыі і высокім узроўнем ваенных рэпрэсій.
Вайскоўцы кіравалі Гандурасам з 1963 года, а Пас стаў апошнім на цяперашні час генералам на пасадзе кіраўніка дзяржавы. Выбары 1981 года выйграў Раберта Суаса Кордава, і Пас склаў свае паўнамоцтвы ў студзені наступнага года.
Зноскі
- ↑ Alexander Cockburn, Jeffrey St. Clair (1998), Whiteout: The CIA, Drugs and the Press.
- ↑ Alexander Cockburn, Jeffrey St. Clair (1998), Whiteout: The CIA, Drugs and the Press.
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |