Палікарп Фаміч Голуб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палікарп Фаміч Голуб
Дата нараджэння 1891
Месца нараджэння
Дата смерці 15 жніўня 1977(1977-08-15)
Род войскаў рэвалюцыйны рух, МУС

Палікарп Фаміч Голуб (люты 1891, в. Саколкі, Лагойскі раён — 15 жніўня 1977) — удзельнік барацьбы за Савецкую ўладу[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1910-12 гадах працаваў у Кранштацкай крэпасці  (руск.), удзельнічаў у рэвалюцыйным руху. З 1913 у арміі. Член КПСС з 1917 года. У 1917 вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод салдат Заходняга фронта і сялян Барысаўскага павета[1].

Адзін з арганізатараў Чырвонай гвардзіі ў Беларусі. Камандзір чырвонагвардзейскай дружыны, накіраванай у кастрычніку 1917 бальшавікамі Беларусі на дапамогу рэвалюцыйнаму Петраграду, удзельнік штурма Зімняга палаца. Устанаўліваў Савецкую ўладу на Барысаўшчыне. Удзельнік Грамадзянскай вайны[1].

З 1924 начальнік міліцыі Барысаўскага, Бярэзінскага раёнаў[1].

Удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Зноскі

  1. а б в г д Голуб Поликарп Фомич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 155. — 737 с.