Перайсці да зместу

Паліклет Малодшы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паліклет Малодшы
Род дзейнасці скульптар, архітэктар
Дата нараджэння IV стагоддзе да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці мерк. IV стагоддзе да н.э.
Тэатр у Эпідаўры

Паліклет Малодшы (грэч. Πολύκλειτος) — старажытнагрэчаскі архітэктар, працаваў у 4 стагоддзі да н. э. у Эпідаўры.

Самымі вядомымі будынкамі майстра з’яўляюцца:

  • Фімела (толас) з каланадай — дарычнай звонку і карынфскай унутры;
  • Тэатр на 14 тыс. месцаў (350—330 да н. э.), які адрозніваецца дасканаласцю агульнай кампазіцыі (фонам для дзеяння служыць натуральны пейзаж) і асобных архітэктурных элементаў (ўрачыстыя парталы праходаў, якія аддзяляюць скену ад тэатрону), а таксама выдатнай акустыкай, якая забяспечваецца адмысловым профілем тэатрону і рэзанатарамі пад лавамі для гледачоў.

Зноскі