Перайсці да зместу

Палік (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палік
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 154,2[1] м
Плошча 7,68 км²
Сярэдняя глыбіня 2,1 м
Басейн
Плошча вадазбору 2760 км²
Упадаюць Бярэзіна, Лютка, Смольніца, Бурчак
Выцякаюць Бярэзіна
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Палік (Беларусь)
Палік
Палік
Палік (Мінская вобласць)
Палік
Палік
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палі́к, таксама Пялік — возера ў Беларусі, у Барысаўскім раёне, басейн ракі Бярэзіны (працякае праз возера), ля вёскі Палік (Маісееўшчынскі сельсавет), у Бярэзінскім біясферным запаведніку.

Плошча паверхні возера 7,68 км². Даўжыня 6,3 км, найбольшая шырыня 3 км, найбольшая глыбіня 2,1 м, сярэдняя 1,1 м. Плошча вадазбору 2760 км².

Уладзімір Кудрэвіч. «Вечар на возеры Палік». 1953

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 7—8 м, пясчаныя, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, тарфяністыя, месцамі пясчаныя, пад хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае, месцамі ўздоўж берагоў пясчанае. Моцна зарастае, шырыня паласы надводнай расліннасці да 500 м. Упадаюць рэкі Лютка, Смольніца, Бурчак.

На ўсходнім беразе возера знаходзіцца вёска з аднайменнай назвай.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-57. Выданне 1980 г. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 554. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 13. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)