Палімеры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Палімеры (грэч. πολύ- — шмат; μέρος — частка) — неарганічныя і арганічныя, аморфныя і крышталічныя рэчывы, якія складаюцца з «монамерных звёнаў», злучаных у доўгія макрамалекулы хімічнымі або каардынацыйнымі сувязямі. Палімер — гэта высокамалекулярнае злучэнне: колькасць монамерных звёнаў у палімераў (ступень полімерызацыі) павінна быць досыць вялікай. У многіх выпадках колькасць звёнаў можа лічыцца дастатковай, каб аднесці малекулу да палімераў, калі пры даданні чарговага монамернага звяна малекулярныя ўласцівасці не змяняюцца. Як правіла, палімеры — рэчывы з малекулярнай масай ад некалькіх тысяч да некалькіх мільёнаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]