Перайсці да зместу

Паліналогія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Паліналогія — раздзел батанікі, што вывучае форму і будову абалонак пылковых зерняў і спор сучасных (рэцэнтная паліналогія) і старажытных вышэйшых раслін і інш. выкапнёвых мікрааб’ектаў расліннага паходжання (палеапаліналогія); даследуе таксама іх развіццё, заканамернасці рассейвання, пахавання і інш. Звязана з гістарычнай геалогіяй, палеанталогіяй, сістэматыкай раслін. Звесткі паліналогіі выкарыстоўваюцца ў аграноміі, археалогіі, крыміналістыцы, медыцыне, стратыграфіі, экалогіі і інш. Зараджэнне рэцэнтнай паліналогіі (17—18 ст.) звязана з даследаваннем мікраструктуры раслін, палеапаліналогіі (2-я пал. 19 — пач. 20 ст.) — з вывучэннем батанічнага складу торфу і распрацоўкай споравапылковага аналізу. Тэрмін «паліналогія» выкарыстоўваецца з 1944 года (англійскімі палеабатанікі Х.Хайд і Д.Уільямс). Уклад у развіццё паліналогіі зрабілі нямецкія вучоныя А.Ібрагім, Г.Патанье, англійскія — Г.Крэмп, шведскія — Г.Лагерхейм, Л.Пост, Г.Эртман. На Беларусі палеапаліналогія развіваецца з 1925 года (У.Шафер). Сістэматычныя даследаванні вядуцца з 1948—56 гадоў (Н. А. Махнач, Г. І. Кеда, С. С. Маныкін), сканцэнтраваны ў Інстытуце геалагічных навук Нацыянальнай АН Беларусі (А. Ф. Бурлак, Т. Б. Рылова, В. Л. Шалабода, Я. К. Яловічава і інш.) і Беларускім геолагаразведачным НДІ (Т. Р. Абухоўская, В. А. Аўхімовіч, Н. С. Някрата, Л. У. Піскун і інш.) і маюць біястратыграфічны і марфалагічныя кірункі.