Паліна Дваранская
| Паліна Дваранская | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Грамадзянства |
|
| Прафесійная дзейнасць | |
| Гады творчасці | З 2022 г. |
| Мова твораў | Беларуская |
Паліна Дваранская (нар. 29 жніўня 2006, вёска Ардашы, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская паэтэса, празаік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паліна Андрэеўна Дваранская нарадзілася 29 жніўня 2006 года ў вёсцы Ардашы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыла Крэўскую сярэднюю школу і Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Цяпер студэнтка факультэта славянскай філалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Піша паэзію і прозу. Друкавалася ў калектыўных зборніках, часопісах «Маладосць», «Бярозка», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкай газеце». Пераможца шматлікіх рэспубліканскіх літаратурных конкурсаў, сярод якіх «БрамаМар», «Берега дружбы», «Першацвет». Апавяданне «Чужы шлях да свайго шчасця» увайшло ў калектыўны зборнік «Вазьмі маю свяцільню» (2025).
Аўтар кнігі «Ардашынская рэфлексія» (2025). Член ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (2025).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Паліна Дваранская // Мінскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Ардашынская рэфлексія» — першая кніга маладой аўтаркі Паліны Дваранскай. Светлы шлях (24 верасня 2025).
- Міхал Бараноўскі. З’яўленне дэбютнага зборніка — падзея хвалюючая, а калі табе толькі-толькі споўнілася дзевятнаццаць…. zviazda.by (8 кастрычніка 2025).
- Вазьмі сваю свяцільню: [апавяданні маладых пісьменнікаў / укладальнік і аўтар уступных артыкулаў А. М. Карлюкевіч]
- Лидеры посевной и «Женщины года». Продолжаем делиться успехами жителей Гродненщины в новом выпуске проекта «Регион. Люди. Достижения» (руск.). Гродзенская праўда (20 сакавіка 2024).