Паліна Дзянісаўна Асіпенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паліна Дзянісаўна Асіпенка
укр.: Поліна Денисівна Осипенко
Дата нараджэння 25 верасня (8 кастрычніка) 1907
Месца нараджэння
Дата смерці 11 мая 1939(1939-05-11)[1] (31 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Муж Аляксандр Сцяпанавіч Асіпенка[d]
Грамадзянства
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы СССР
Званне лейтэнант, старшы лейтэнант, капітан і маёр
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паліна Дзянісаўна Асіпенка (25.9(8.10).1907, сяло Наваспасаўка, цяпер сяло Асіпенка, Бярдзянскі раён, Запарожская вобласць, Украіна — 11 мая 1939) — савецкая ваенная лётчыца, маёр (1939), Герой Савецкага Саюза (02.11.1938). Член КПСС з 1932.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Качынскую авіяцыйную школу (1932), служыла ў вынішчальнай авіяцыі малодшым лётчыкам і камандзірам звяна. Устанавіла 5 міжнародных жаночых рэкордаў. Найбольш вядомыя беспасадкавы пералёты, зробленыя Асіпенка ў 1938 па маршрутах: Севастопаль — Еўпаторыя — Ачакаў — Севастопаль; Севастопаль — Архангельск (на гідрасамалёце было пройдзена 2416 км за 10 гадзін); Масква — раён Камсамольска-на-Амуры (24-25 верасня разам з В. С. Грызадубавай і М. М. Расковай за 26 гадз. 29 хв. была пройдзена адлегласць у 6450 км). Асіпенка загінула пры выкананні службовых абавязкаў. Пахавана на Краснай плошчы ля Крамлёўскай сцяны. Узнагароджана 2 ордэнамі Леніна і ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Зноскі

  1. Осипенко Полина Денисовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.