Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк
Род дзейнасці гісторык, палітолаг, палітычны вязень
Дата нараджэння 21 сакавіка 1975(1975-03-21) (48 гадоў)
Грамадзянства
Веравызнанне каталіцтва
Муж Андрэй Аляксандравіч Шарэнда[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі

Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк (нар. 21 сакавіка 1975) — актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», палітычная зняволеная, абвінавачаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе. Раней была кіраўніком моладзевага руху «Малады фронт» у Брэсце, каардынатаркай моладзевага руху «Зубр» на Берасцейшчыне.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Менску, але школу скончыла ўжо ў Брэсце. Гісторык па адукацыі, скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Пасля скончыла магістратуру ў Варшаве, навучалася на палітолага. Працавала у Інстытуце нацыянальнай памяці у Польшчы[1].

У 2000-ыя гады Паліна Панасюк узначальвала «Малады фронт» у Брэсце, таксама была каардынатаркай моладзевага руху «Зубр» на Берасцейшчыне. Працавала ў камандзе кандытата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча на выбарах 2006 года, удзельніца падзей на «плошчы Каліноўскага» (Кастрычніцкая плошча ў Мінску) у сакавіку 2006 года. У 2008 пабралася шлюбам з Андрэем Шарэндам[1].

Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года працавала ў выбарчай кампаніі Андрэя Саннікава[2]. У 2017 годзе сям’я Шарэндаў актыўна выступала супраць дэкрэту «аб дармаедзтве», праз гэта мужа Паліны, Андрэя, двойчы затрымлівалі (ён адседзеў 30 сутак арышту). Саму Паліну Шарэнда-Панасюк таксама затрымлівалі, але праз наяўнасць непаўнагадовага сына суд прызначыў штраф[3]. Падчас выбараў у парламент Беларусі ў 2019 года Шарэнда-Панасюк была кандыдатам у дэпутаты ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», аднак была знята з кампаніі за тэлевезійны зварот, у якім яна назвала Аляксандра Лукашэнку «дыктатарам»[4][5][6].

Да падзей 2020—2021 гг. працавала рэпетытарам па польскай мове. Маці двух сыноў, Славаміра і Стаха. Каталічка па веравызнанні[7].

Палітычны пераслед[правіць | правіць зыходнік]

Паліна Шарэнда-Панасюк была затрымана 3 студзеня 2021 у Брэсце, пасля чаго змешчана ў мясцовы ІЧУ, пазней яе перавялі ў СІЗА. Ёй прад’явілі абвінавачванні па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі) за тое, што нанесла драпіну аднаму з міліцыянтаў, якія прыйшлі да яе дамоў. Пазней стала вядома, што жанчыну таксама вінавацяць у абразе прэзідэнта (арт. 368 КК) і прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК)[8][9].

3 сакавіка 2021 была пераведзена ў псіхіятрычную лякарню «Навінкі» з мэтай медыцыйнскай экспертызы (паведамленне аб пераводзе было 23 лютага, але фактычна этап адбыўся толькі 3 сакавіка) [10][11].

9 чэрвеня 2021 у судзе Маскоўскага раёна Брэста быў вынесены прысуд Паліне Шарэнда-Панасюк. Суддзя Яўген Анатолевіч Брэган прызначыў жанчыне пакаранне, якое запрасіў пракурор Павел Генадзевіч Крупеніч: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму[12]. У той жа дзень шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволеннай[13][14].

21.07.2021 сімвалічнай хроснай Паліны Шарэнды-Панасюк стала дэпутатка Еўрапарламента Ізабэль Сантуш, якая заявіла: «Я падтрымліваю Паліну Шарэнду-Панасюк. Ніхто не павінен быць у турме за абарону свабоды. Кожны чалавек павінен мець магчымасць выказваць сваё меркаванне і мець права не пагаджацца з рэпрэсіўнымі ўрадамі. Арышт, суд і зняволенне Паліны Шарэнды-Панасюк, як яна заявіла падчас працэсу, „не з’яўляюцца законнымі: я іх не прызнаю“. Спадар Лукашэнка, вызваліце Паліну і ўсіх астатніх палітвязняў!»[15].

У жніўні 2021 Паліна Шарэнда-Панасюк была пераведзена ў жаночую папраўчую калонію ў Гомелі. Там Паліна Шарэнда-Панасюк трапіла пад ціск з боку адміністрацыі, была пазбаўлена дазволенных законам магчымасцяў (у тым ліку, забароненных да забароны): тэлефанаванняў, спатканняў (у тым ліку, з адвакатам), рэчавых і прадуктовых перадач, абмежавана ў ліставанні і магчымасці набываць прадукты ўнутры калоніі. Таксама неаднаразова змяшчалася ў штрафны ізалятар[16][17][18].

2022 год Паліна Шарэнда-Панасюк сустрэла ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу)[19].

У канцы лютага 2022 года муж Паліны, Андрэй Шарэнда, паведаміў, што на Паліну Шарэнду-Панасюк завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Ёй пагражае да двух гадоў зняволення[20].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Летам 2021 Паліна Шарэнда-Панасюк была ўганаравана ўкраінскім Крыжам Пятра Калнышэўскага «За годнасць у палоне»[21][22].

У лістападзе 2021 узнагароджана чэшскай прэміяй «Гісторыя несправядлівасці» (разам з Мікітай Емяльянавым і Ксеніяй Сырамалот)[23][24].

25 сакавіка 2023 года ўзнагароджана медалём ордэна Пагоні[25].

Зноскі

  1. а б https://ru.stranafund.org/blog/istorii-geroev/bolsh-za-mesiac-niama-infarmacii-ab-znahodjanni-palitviaznia-paliny-sharendi-panasyuk
  2. https://nashaniva.com/?c=ar&i=266386
  3. https://virtualbrest.ru/news45772.php
  4. https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31135336.html
  5. https://www.dw.com/ru/kogo-v-breste-sravnivajut-s-zhannoj-dark-i-za-chto-sudjat/a-57804626
  6. https://vitebskspring.org/vyasna/4214-palinu-sarendapanasiuk-pazbavili-rehistracyi-kandydatam-u-deputaty
  7. https://belarus2020.churchby.info/tag/palina-sharenda-panasyuk/
  8. https://prisoners.spring96.org/be/person/palina-szarenda-panasjuk
  9. https://belsat.eu/news/03-01-2022-tsely-god-u-palone-rouna-god-tamu-matsi-dvaih-dzyatsej-palinu-sharendu-panasyuk-vykrali-z-domu/
  10. https://reform.by/204239-brestskuju-aktivistku-jetapirovali-iz-sizo-v-novinki-dlja-psihiatricheskoj-jekspertizy
  11. https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31129312.html
  12. https://www.svaboda.org/a/31505261.html
  13. https://belhelcom.org/be/news/zayava-pravaabaronchay-supolnasci-belarusi-ab-pryznanni-paliny-sharenda-panasyuk
  14. https://spring96.org/be/news/103786
  15. https://spring96.org/be/news/104394
  16. https://reform.by/266726-politzakljuchennuju-polinu-sharendo-panasjuk-4-j-raz-otpravili-v-shizo
  17. https://belsat.eu/news/26-12-2021-palina-sharenda-panasyuk-vyjshla-z-kartsara-i-daslala-list-rodnym/
  18. https://belsat.eu/news/14-12-2021-palinu-sharendu-panasyuk-u-kalonii-pazbavili-tsyoplyh-rechau-i-harchovyh-pasylak/
  19. https://charter97.org/be/news/2022/1/26/452457/
  20. https://reform.by/300000-protiv-politzakljuchennoj-poliny-sharendo-panasjuk-zaveli-novoe-ugolovnoe-delo
  21. https://charter97.org/be/news/2021/6/11/425680/
  22. https://belsat.eu/news/16-06-2021-shto-takoe-godnasts-u-palone-i-tsi-vazhnejshaya-yana-za-zahavanne-zhytstsya-tlumachats-bylyya-palonnyya-lnr/
  23. https://www.jsns.cz/o-jsns/aktuality/1083136-uvezneni-belorusti-aktiviste-obdrzi-cenu-pribehu-bezpravi
  24. https://belsat.eu/news/18-11-2021-troe-belaruskih-palitvyaznyau-atrymayuts-prestyzhnuyu-cheshskuyu-premiyu-gistoryi-nespravyadlivastsi/
  25. Новыя ўзнагароджаньні Мэдалём Ордэну Пагоні 25.3.2023

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]