Палінезійскія мовы
Палінезійскія мовы — адна з груп аўстранезійскіх моў. Пашыраны на астравах Палінезіі паміж Новай Зеландыяй, Гавайскімі астравамі і востравам Рапануі (Пасхі) на Ціхім акіяне. Падзяляюцца на падгрупы: танганскую (мовы тонга і ніуэ) і ўласна палінезійскую, якая складаецца з моў самаанскіх (самаанская, тувалу, такелау, усходняя футуна, пукапука, нукуора, такуў, лунгіўа, увеа, маэ і інш.) і ўсх.палінезійскіх (маары, гавайская, таіцянская, рапануі, раратонга і інш.).
Палінезнійскія мовы паходзяць ад агульнай прапалінезійскай мовы, якая мела сістэму з 5 галосных (і, е, a, о, u — доўгія і кароткія) і 13 зычных, што з пэўнымі зменамі адлюстравана ў фаналагічных сістэмах сучасных палінезійскіх моў. У граматьгчным ладзе пераважае аналітызм, у сінтаксісе — наяўнасць іменных і вербальных аналітычных комплексаў, што складаюцца са знамянальнага слова і шэрагу прэ- і постпазіцыйных службовых адзінак. Большасці палінезійскіх моў уласцівы намінатыўны лад, для астатніх — эргатыўны. Галоўныя спосабы словаўтварэння — рэдуплікацыя і словаскладанне. Са старажытнасці захаваліся нерасшыфраваныя тэксты ронгаронга (востраў Рапануі). Пісьменства ў некаторых палінезійскіх моў, што маюць літаратурную форму, з 19 ст. на аснове лацініцы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Палінезійскія мовы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).