Палітыка Беларусі
Палітыка |
Беларусь |
![]() Артыкул — частка серыі: |
Адміністрацыйная сістэма Выбары |
Рэспубліка Беларусь — унітарная дзяржава, форма кіравання — прэзідэнцкая рэспубліка.
Канстытуцыя
[правіць | правіць зыходнік]Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынята 15 сакавіка 1994 г. на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання. Набыла сілу 30 красавіка 1994 з моманту яе апублікавання.
24 лістапада 1996 года Канстытуцыя была абноўлена і дапоўнена паводле вынікаў рэферэндуму. Істотная частка змен - пераразмеркаванне паўнамоцтваў на карысць выканаўчай улады і прэзідэнта, у прыватнасці.
Сучасная рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь складаецца з прэамбулы, 9 раздзелаў, у якіх 8 глаў і 146 артыкулаў.
17 кастрычніка 2004 года на рэферэндуме з Канстытуцыі было выключана палажэнне, якое абмяжоўвае права адной асобы абірацца прэзідэнтам больш за на два тэрміны запар.
Глава дзяржавы
[правіць | правіць зыходнік]Главой беларускай дзяржавы з'яўляецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Яму дэлегаваны заканадаўчыя паўнамоцтвы на выданне дэкрэтаў і ўказаў, якія маюць сілу закона. Прэзідэнт абіраецца непасрэдна грамадзянамі на 5-гадовы тэрмін.
Выканаўчая ўлада
[правіць | правіць зыходнік]Найвышэйшым органам выканаўчай улады з'яўляецца Урад — Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. Урад у сваёй дзейнасці падсправаздачны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь і адказны перад Парламентам Рэспублікі Беларусь.
Заканадаўчая ўлада
[правіць | правіць зыходнік]Найвышэйшай заканадаўчай установай Беларусі ёсць Нацыянальны сход, які складаецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. У Палаце прадстаўнікоў 110 дэпутатаў. Дэпутаты абіраюцца па мажарытарнай сістэме прамым усеагульным галасаваннем. Савет Рэспублікі абіраецца мясцовымі Саветамі — ад кожнай вобласці і горада Мінска абіраюцца па 8 членаў Савета Рэспублікі. 8 членаў Савета прызначаюцца прэзідэнтам — усяго 64 чалавека. Тэрмін паўнамоцтваў Нацыянальнага сходу — 4 года.
Судовая ўлада
[правіць | правіць зыходнік]Судовая ўлада ажыццяўляецца Вярхоўным судом, Вышэйшым гаспадарчым судом і Канстытуцыйным судом.
Сістэма судоў будуецца на прынцыпах тэрытарыяльнасці і спецыялізацыі. Яна складаецца з:
- Канстытуцыйнага Суда;
- Сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі.
Утварэнне надзвычайных судоў забараняецца.
Сістэма судоў агульнай юрысдыкцыі складаецца з:
- Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
- абласных (Мінскага гарадскога) судоў;
- эканамічных судоў абласцей (горада Мінска);
- раённых (гарадскіх) судоў.
Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе правасуддзе і нагляд за судовай дзейнасцю агульных судоў.
Асобна вылучаецца пракуратура РБ мэта якой нагляд за дакладным і аднолькавым выкананнем законаў, дэкрэтаў, указаў, нарматыўных актаў:
Паколькі яна падначальваецца прэзідэнту Беларусі, то у нас яна частка выканаўчай сістэмы, хаця ёй ажыццяўляецца шэраг судовых і следчых дзеянняў: папярэдняе следства, абвінавачванне у судах і гд.
Адзіную і цэнтралізаваную сістэму органаў пракуратуры складаюць:
- Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь;
- пракуратуры абласцей, горада Мінска, якія з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі;
- пракуратуры раёнаў, раёнаў у гарадах, гарадоў;
- міжраённыя і прыраўнаваныя да іх транспартныя пракуратуры;
- іншыя дзяржаўныя арганізацыі, створаныя ў сістэме органаў пракуратуры па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Палітычныя партыі
[правіць | правіць зыходнік]На 2009 год у Беларусі афіцыйна зарэгістравана 15 палітычных партый[1], з іх у Палаце Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь IV склікання прадстаўленыя дзве: Камуністычная партыя Беларусі і Беларуская аграрная партыя.
Унутраная палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Карупцыя
[правіць | правіць зыходнік]Міжнароднае становішча і знешняя палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржава з'яўляецца членам-заснавальнікам ААН, СНД, АДКБ, ЕўрАзЭС, Саюзнай дзяржавы, а таксама членам іншых міжнародных аб'яднанняў.
Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўныя пасады Рэспублікі Беларусь
- Спіс дыпламатычных місій Беларусі
- Пашпарт грамадзяніна Беларусі