Палітыка Намібіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Намібія — унітарная рэспубліка, стабільная шматпартыйная прэзідэнцка-парламенцкая дэмакратыя. Намібія атрымала незалежнасць толькі 21 сакавіка 1990 года, пасля узброенай барацьбы з ПАР. Адрозніваецца высокай палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай стабільнасцю. Намібія з'яўляецца дзяржавай-членам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН), Супольнасці па пытаннях развіцця поўдня Афрыкі (САДК), Афрыканскага саюза (АС), а таксама Садружнасці нацый.

Дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]

Намібія — дэмакратычная змешаная рэспубліка. Канстытуцыя дэкларуе і падтрымлівае прынцып падзелу ўлады. Прэзідэнт выбіраецца на пяцігадовы тэрмін і адначасова з'яўляецца лідарам краіны і кіраўніком урада. Двухпалатны парламент складаецца з Нацыянальнага Савета (26 сенатараў) і Нацыянальнай Асамблеі (72 дэпутаты). Нягледзячы на тое, што канстытуцыя прадпісвае шматпартыйную сістэму, нязменным палітычным манапалістам ад часу набыцця незалежнасці застаецца партыя СВАПО

Знешняя палiтыка[правіць | правіць зыходнік]

Намібія мае цесныя адносіны з дзяржавамі, якія дапамагалі ёй у вайне за незалежнасць, уключаючы Кiтайскую Народную Рэспубліку, Расiю і Кубу. Намібія ўмацоўвае эканамічныя і палітычныя сувязі ў паўднёваафрыканскім рэгіёне: з’яўляецца членам Супольнасці развіцця Поўдня Афрыкі і паўднёваафрыканскага мытнага саюза. Намібія з'яўляецца прыхільнікам далейшай рэгіянальнай інтэграцыі[1].

Намібійска-беларускія адносіны[правіць | правіць зыходнік]

У Віндхуку беларускай амбасады няма, затое па сумяшчальніцтве тут акрэдытаваны беларускі пасол у ПАР.[2] 24 кастрычніка 2016 прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сустрэўся з нігерыйскім віцэ-прэм'ерам Нетумба Нандзі-Ндаітвай. Кабякоў адзначыў, што "ёсць значны патэнцыял пашырэння супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, здабыўной прамысловасці, адукацыі. Улічваючы развіццё ў Намібіі горназдабыўной галіны, прапануем разгледзець пастаўкі ў вашу краіну кар'ернай тэхнікі, шахтавага абсталявання, а таксама вымяральнага абсталявання радыяцыйнага кантролю, якое запатрабаваныя пры здабычы урану". Затым беларускі прэм'ер прапанаваў Намібіі падзяліцца вопытам стварэння аграгарадкоў.[3]

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Карта адміністрацыйнага падзелу Намібіі

Адміністрацыйна Намібія падзелена на 14 рэгіёнаў. Гэта ўнітарная дзяржава.

Вобласці Адміністрацыйны цэнтр Насельніцтва,
чал. (2011)
Плошча,
км²
Шчыльнасць,
чал./км²
1 Куненэ Апува 86 856 115 293 0,75
2 Амусаці Аўтапі 243 166 26 573 9,15
3 Ашана Ашакаці 176 674 8 653 20,42
4 Ахангвена Ээнхана 245 446 10 703 22,93
5 Ашыкота Амутыя 181 973 38 653 4,71
6 Заходняе Каванга Нкурэнкуру 107 505 23 166 4,64
7 Усходняе Каванга Рунду 115 447 25 576 4,51
8 Замбезі Катыма-Муліла 90 596 14 528 6,24
9 Эронга Свакапмунд 150 809 63 579 2,37
10 Ачасандзьюпа Ачываронга 143 903 105 185 1,37
11 Амахеке Габабіс 71 233 84 612 0,84
12 Кхомас Віндхук 342 141 37 007 9,25
13 Хардап Марыенталь 79 507 109 651 0,73
14 Карас Кітмансхуп 77 421 161 215 0,48

Зноскі