Палітыка Нігерыі
Фармальна, Нігерыя з'яўляецца шматпартыйнай рэспублікай, але ёсць таксама меркаванне, што ў рэчаіснасці Народная дэмакратычная партыя (People's Democratic Party — PDP) кантралюе амаль усе рычагі ўлады[1].
Заканадаўчая ўлада
[правіць | правіць зыходнік]Двухпалатны нацыянальны сход (Нацыянальны Сход, the National Assembly)[2].
Верхняя палата — Сенат (109 месцаў). Сенатары абіраюцца па мажарытарнай сістэме адноснай большасці ў 36 трохмандатных і адным аднамандатных акругах. Старшыня Сената абіраецца непрамым галасаваннем з сенатараў. Ніжняя палата — Палата прадстаўнікоў (360 месцаў). Дэпутаты абіраюцца па мажарытарнай сістэме адноснай большасці. Тэрмін паўнамоцтваў усіх дэпутатаў — 4 гады.
73 месцы ў Сенаце і 213 ў Палаце прадстаўнікоў знаходзяцца пад кантролем прапрэзідэнцкай Народнай дэмакратычнай партыі (НДП) (цэнтрысты). Ва ўсенароднай партыі (кансерватары) — 28 і 95 месцаў адпаведна.
Выканаўчая ўлада
[правіць | правіць зыходнік]
Прэзідэнт з'яўляецца кіраўніком дзяржавы і галоўнакамандуючым узброенымі сіламі. Абіраецца ўсеагульным прамым тайным галасаваннем тэрмінам на 4 гады і можа займаць пост не больш за два тэрміны запар. У маі 2006 года Сенат адмовіўся зацвердзіць канстытуцыйную папраўку, якая дае магчымасць прэзідэнту абірацца на трэці тэрмін. На дадзены момант прэзідэнтам з'яўляецца Махамаду Бухары, які ў сакавіку 2015 на дэмакратычных выбарах перамог свайго папярэдніка Гудлака Джонатана. Праз 4 гады Бухары быў пераабраны.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Нігерыя — федэратыўная дзяржава, складаецца з 36 штатаў і федэральнай сталічнай тэрыторыі. Адзінкі другога ўзроўню — раёны мясцовага кіравання (іх 774)
Беларуска-нігерыйскія адносіны
[правіць | правіць зыходнік]Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Нігерыяй устаноўлены 3 жніўня 1992 года. У снежні 2011 г. у г. Абуджы адкрыта Пасольства Рэспублікі Беларусь. З лютага 2012 года Пасол Беларусі ў Нігерыі Вячаслаў Бяскосты ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Федэратыўнай Рэспубліцы Нігерыя Гудлаку Джонатану 17 мая 2012 года.
Зноскі
- ↑ Afrikas Riese gerät ins Schlingern(недаступная спасылка) (ням.)
- ↑ ICFNL. Constitution Of the Federal Republic of Nigeria (англ.). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 27 марта 2011.