Палітычныя партыі Албаніі
З 1945 па 1990 гады ў Албаніі існавала аднапартыйная сістэма. Адзінай партыяй была Камуністычная партыя Албаніі (пазней — Албанская партыя працы).
У 1990 годзе была прынятая шматпартыйная сістэма. З моманту яе ўвядзення дамінуючымі партыямі ў палітычнай сістэме Албаніі з'яўляюцца кансерватыўная Дэмакратычная партыя Албаніі і пост-камуністычная Сацыялістычная партыя Албаніі.
Спіс палітычных партый Албаніі[правіць | правіць зыходнік]
- Дэмакратычная партыя Албаніі (Partia Demokratike e Shqipërisë) (1990 —)
- Сацыялістычная партыя Албаніі (Partia Socialiste e Shqipërisë) (1991 —)
- Рэспубліканская партыя Албаніі (Partia Republikane e Shqipërisë) (1991)
- Новая дэмакратычная партыя (Partia Demokrate e Re) (1999 —)
- Хрысціянска-дэмакратычная партыя (Partia Demokristiane e Shqipërisë) (11.12.1991 —)
- Ліберальны дэмакратычны саюз (Bashkimi Liberal Demokrat)
- Сацыял-дэмакратычная партыя Албаніі (Partia Socialdemokrate e Shqipërisë) (1991 —)
- Сацыялістычны рух за Інтэграцыю (Lëvizja Socialiste për Integrim)
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |