Паліты палівальшчык
| Паліты палівальшчык | |
|---|---|
| фр.: L'Arroseur arrosé | |
| Жанры | нямое кіно і кінакамедыя |
| Рэжысёр | |
| Прадзюсар | |
| Сцэнарыст | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Мастак-пастаноўшчык | Браты Люм’ер |
| Кінакампанія | Société Lumière[d] |
| Працягласць | 49 с |
| Краіна | |
| Год | 1895 |
| IMDb | ID 0000014 |
«Паліты палівальшчык» (фр.: L'Arroseur arrosé) — французскі кароткаметражны нямы фільм 1895 года. Адзін з першых фільмаў, знятых братамі Люм’ер, першая пастановачная кінакамедыя. Для прасоўвання фільма быў створаны першы ў гісторыі кінаплакат. «Паліты палівальшчык» меў вялікі поспех у публікі, быў зняты ў трох варыянтах і выклікаў цэлы шэраг перайманняў.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Карціна складаецца з аднаго кадра без інтэртытраў. Садоўнік палівае расліны з вадаправоднага шланга. Хлопчык незаўважна для садоўніка наступае на шланг, і вада перастае цячы. Садоўнік здзіўлена зазірае ў наканечнік, хлопчык вызваляе шланг, і вада пад ціскам ударае садоўніку ў твар. Ён губляе шланг, у лютасці азіраецца, бачыць хулігана, кідаецца за ім, даганяе і карае яго[1].
Ацэнкі
[правіць | правіць зыходнік]Кіназнаўцы неаднаразова падкрэслівалі, што гэты фільм вылучаецца сярод прадукцыі «родапачынальнікаў кінематографа» і мае асаблівае значэнне ў яго гісторыі. Гісторык кіно Ежы Цёпліц, характарызуючы фільмы Люм’ераў як рэпартажныя, пісаў, што сярод іх быў і адзін інсцэніраваны — «Паліты палівальшчык», які з’яўляецца прадвеснікам усіх мастацкіх фільмаў: «Нескладаная гісторыя пра хлопчыка, які наступіў на водаправодны шланг, стала тэмай першай мастацкай карціны са сцэнаром і акторамі (хоць і аматарамі)»[2].
На думку гісторыка кіно Жоржа Садуля, «Паліты палівальшчык» разам з фільмам «Прыбыццё цягніка на вакзал Ла-Сьёта» — самы папулярны фільм братоў Люм’ер, які, не валодаючы тэхнічнымі вартасцямі першага, дзякуючы наяўнасці сцэнара набыў вядомасць і значнасць: «Поспех сюжэту ў фільме адкрыў дарогу кінамастацтву»[3].
Зноскі
- ↑ Разлогаў К. Э. Луна і Палівальшчык // Планета кіно. — М.: Эксмо, 2015. — С. 16—20. — 408 с. — ISBN 978-5-699-69079-4.
- ↑ Цёпліц Ежы. Гісторыя кінамастацтва. — М., 1968. — Т. 1. 1895—1927. — С. 29. — 338 с.
- ↑ Садуль Жорж. Гісторыя кінамастацтва. Ад яго зараджэння да нашых дзён. — М.: Иностранная литература, 1957. — С. 31. — 464 с.