Памалогія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Памалогія (ад лацінскага pomumплод, пладовае дрэва і грэчаскага logos — слова, вучэнне, розум) — навука аб сартах пладовых і ягадных раслін, адгалінаванне батанікі.

Каштоўныя даследаванні факусуюцца пераважна на развіцці тэхналогій культывавання новых сартоў фруктовых дрэў, вывучэнні іх фізіялогіі. Мэтай памалогіі з’яўляецца вывядзенне дрэў з павышанай якасцю садавіны, паляпшэнне прадукцыйнасці дрэў, памяншэнне сродкаў на вытворчасць садавіны.

Памолаг — знаўца памалогіі, то ёсць батанік, які займаецца вывучэннем сартоў пладовых і ягадных раслін з мэтай адбору (селекцыі) лепшых з іх для гаспадарчай гадоўлі ў розных рэгіёнах, пастаяннага паляпшэння асобных сартоў і сартавога складу садоў у цэлым, рацыянальнага выкарыстання іх у пладаводстве.

Заснавальнікам памалогіі лічыцца А. Ц. Болатаў. У канцы XIX стагоддзя ён апісаў 600 сартоў яблынь і груш і метадалогію навукі. Вырашальны ўплыў на развіццё навуковай памалогіі зрабілі ідэі карэннага паляпшэння і пераўтварэнні прыроды раслін І. У. Мічурына. Сучаснага зместу памалогіі як навуцы даў выбітны ўкраінскі навуковец-памолаг Л. П. Сімірэнка. Яго працы па пытаннях сортавывучэння, сортавыпрабавання і раянавання пладовых і ягадных культур атрымалі ўсеагульнае прызнанне. Цяпер у памалогіі асноўная ўвага надаецца параённаму вытворча-біялагічнаму вывучэнню сартоў, іх агратэхніцы, усебаковай характарыстыцы сорту.

Адна з першых ва Украіне памалагічных даследчых станцый заснавана ў 1913 годзе ў Крыме энтамолагам і фітапатолагам З. Макрэцкім.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]