Памерый

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Памерый (лац.: Pomerium) — антычная мяжа, якая пазначала свяшчэнныя межы горада Рыма, яго сакральная мяжа[1].

У межах горада дзейнічалі асаблівыя правілы, такія як забарона на пахаванні (Законы Дванаццаці табліц). Памерый заставаўся нязменным да дыктатуры Сулы, пры імператары Клаўдзіі быў пашыраны (пра тое сведчаць Тацыт і Lex de imperio Vespasiani). Аўл Гелій паведамляе таксама пра пашырэнне межаў горада пры імператарах Аўгусце, Нероне і Траяне.

Памерый не з'яўляўся сцяной, але законнай і перш за ўсё рэлігійнай мяжой, лінію горада пазначалі толькі белыя камяні. Палкаводцу ва ўзбраенні і са сваімі салдатамі дазвалялася ўваходзіць на тэрыторыю ўнутры памерыя толькі ў выпадку трыумфу, каб прынесці ахвяры багам.

Пабудаваная ў 275 годзе Аўрэліянава сцяна ўключыла ў сябе тэрыторыі, якія раней размяшчаліся па-за памерыем, а з хрысціянізацыяй імперыі памерый канчаткова страціў сваё значэнне.

Зноскі

  1. Рим, город/История города // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.