Памесны сабор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Памесны (грэч.: τοπικαί σύνοδοι), ці прыватны (лац.: S. particulares) сабор — збор епіскапаў і іншых іерархаў Памеснай царквы ў праваслаўных, рыма-каталіцкай, армянскай і ў іншых здаўна існуючых ўсходніх цэрквах. Памесны сабор склікаецца ў межах якой-небудзь адной самастойнай (аўтакефальнай) царквы ці вызначанай яе вобласці (краіны, дзяржавы, мясцовасці, правінцыі) для вырашэння пытанняў і спраў, якія ўзнікаюць у межах датычна веравучэння, ладу, кіравання і дысцыпліны[1].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Саборы называюцца:

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Практыка склікання царкоўных сабораў ўзнікае ўжо ў старажытнай царквы і бярэ свой пачатак з Іерусалімскага сабора каля 49 года[2] на які сабраліся апосталы для вырашэння пытанняў выканання ахрышчанымі язычнікамі патрабаванняў Майсеева закона (Дз. 15). Самыя першыя з вядомых мясцовых сабораў праводзіліся ў II стагоддзі, а да IV стагоддзя сход епіскапаў пэўнай правінцыі стаў звыклым спосабам царкоўнага кіравання. Правілы некаторых памесных сабораў старажытнай царквы, якія выказалі агульнацаркоўную правасвядомасць, былі, аднак, прынятыя праваслаўнай, рыма-каталіцкай і армянскай цэрквамі ў склад агульнацаркоўнага заканадаўства і таму прызнаюцца і ў цяперашні час крыніцай права. Ва ўсіх праваслаўных памесных цэрквах такім аўтарытэтам карыстаюцца правілы памесных сабораў:

У рымска-каталіцкай царквы такім жа аўтарытэтам карыстаюцца першыя сем з пералічаных сабораў і яшчэ Эльвірскі сабор (у Іспаніі, каля 300 г.). Гістарычнае значэнне мясцовых сабораў у развіцці царкоўнага права ацэньваецца па ступені іх уплыву на царкоўнае жыццё.[3].

Юрысдыкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Да кампетэнцыі памеснага сабора ставяцца ўсе справы, што тычацца мясцовай (памеснай) царквы, прытым яны павінны вырашацца ў адпаведнасці з агульнацаркоўнымі дагматамі і канонамі, якія вызначаюцца на Сусветных саборах; у адваротным выпадку памесная царква рызыкуе адпасці ад кафалічнага адзінства.

Памесны сабор складаецца з архіпастыраў, прадстаўнікоў духавенства, законнікаў і свецкіх. Каб пастановы сабора мелі законную сілу, у яго складзе павінна быць не менш чым 3 іерарха - 1 мітрапаліт і 2 епіскапа. Старшынства на памесным саборы належыць першаму епіскапу мясцовай Царквы. Першаіерарх абіраецца і пастаўляецца саборам залежных ад яго епіскапаў; у выпадку неабходнасці падлягае іх суду. Склад і рэгламент памеснага сабора ўсталёўваюцца самімі памеснымі цэрквамі.

Сабор не мае перыядычнасці ў сваім скліканні. Ён склікаецца ў залежнасці ад наспелай неабходнасці па адпаведным рашэнні, якое павінен прымаць Архірэйскі сабор, або, у выключным выпадку, Патрыярх (Месцаахоўнік) і Святы Сінод. Выключным выпадкам, які дае права месцаахоўніку і Святому Сіноду прыняць рашэнне аб скліканні Памеснага Сабору, з'яўляецца смерць Свяцейшага Патрыярха. Паўнамоцтва памеснага сабора:

  • тлумачыць царкоўнае вучэнне,
  • вырашаць кананічныя, богаслужбовыя і пастырскія пытанні,
  • кананізаваць святых,
  • вызначаць і карэктаваць прынцыпы адносін паміж Царквой і дзяржавай.
  • судовая установа (вышэйшая інстанцыя пры разглядзе спрэчак паміж епіскапамі пра межы іх абласцей, па скаргах клірыкаў на чужога архірэя і па скаргах на епіскапаў з абвінавачваннем іх у дзеяннях, несумяшчальных з вартасцю архірэйскага сану; для вернікаў і клірыкаў, у дачыненні якіх епіскап вымавіў прысуд пра іх адлучэнне — апеляцыйная інстанцыя). Памесны сабор з'яўляецца апошняй інстанцыяй, паўнамоцнай разглядаць дагматычныя і кананічныя адступлення ў дзейнасці Патрыярха[4].

Выключнай прэрагатывай памеснага сабору з'яўляецца абранне Патрыярха[5].

Універсалісцкі цэнтралізм Рымска-каталіцкай царквы выключае тую ступень самастойнасці мясцовых цэркваў, якая існуе ў праваслаўі, і, адпаведна, наяўнасць памесных аўтакефальных цэркваў, таму ў каталіцызме мясцовыя царкоўныя саборы не мелі таго статусу і значэння, якое надаецца Памесным саборы ў праваслаўі[6].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Саборы царкоўныя(руск.)  // Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907
  2. Поместные Соборы Иерусалимской Церкви(руск.)  // Православие.Ru
  3. Церковные соборы(руск.)  // Энциклопедия «Древо»
  4. Поместный собор(руск.)  // Православная энциклопедия «Азбука веры»
  5. Поместный Собор: вопросы и ответы(руск.)  // Афицыйны сайт Маскоўскага Патрыярхата
  6. С.Л. Фир­сов, про­тои­е­рей В. Цы­пин «Поместные соборы»(руск.)  // Энциклопедия «Всемирная история»