Паморнік даўгахвосты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паморнік даўгахвосты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Stercorarius longicaudus Vieillot, 1819

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176794
NCBI  54058
EOL  10983346
FW  83388

Паморнік даўгахвосты (Stercorarius longicaudus) — птушка сямейства паморнікавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 35-61 см, размах крылаў 90-117 см. Ніз цела і шыя белыя, верх галавы чорны. Вельмі доўгія і эластычныя два цэнтральныя рулявыя пёры (часам абламаныя). Палёт манеўраны. Маладыя вельмі падобныя да караткахвостых паморнікаў, але больш шэрыя і страйнейшыя, без белых плям на крылах. Голас — прарэзлівы крык.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал разарваны, у паўночнай частцы Галарктыкі. Насяляе сухую тундру як паблізу мора, так і ў глыбіні кантынента, астравы; далінамі рэк пранікае ў пакрытую дрэвамі тундру, а таксама ў горных раёнах (у Скандынавіі — да 1300 м). Пасля гнездавання адлятае на адкрытыя моры і іх узбярэжжы (у глыбіню кантынентаў залятаюць найбольш рэдка з усіх відаў паморнікаў).

Пералётны і качуючы від. Часам здараюцца інвазіі, звязаныя з рэзкім павелічэннем колькасці лемінгаў. Пералятае і качуе над акіянамі. Залятае у глыбі еўрапейскага кантынента (на Фарэры, у Люксембург, Эстонію, Латвію, Літву, Польшчу, Славакію, Венгрыю, Аўстрыю, Швейцарыю, Іспанію, Партугалію, Італію, на Мальту, у б. Югаславію, Балгарыю, Румынію, Беларусь, Турцыю, на Азорскія, Канарскія і астравы Зялёнага Мыса). На Беларусі вельмі рэдкі, выпадкова залётны від. Месцы зімовак вядомыя вакол Антарктыды на поўдзень ад Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі і Аўстраліі.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо ладзіць у сухой ямцы на адкрытым месцы, часцей на сухім пагорку або сухой купіне, сухая высцілка з лішайнікаў з’яўляецца з пачаткам выседжвання.

Яйкі звычайна 2 (часам 1, у выключных выпадках 3), набліжаныя да эліптычных, аліўкава-бежавыя, зеленавата-карычневыя, аліўкава-зялёныя, жоўта-карычневыя, светла-зялёныя або карычневыя з цёмна-карычневымі або цёмна-зялёнымі паверхневымі плямамі, якіх больш на шырокім канцы, і светла-шэрымі глыбокімі.

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

  • S. l. longicaudus — Арктыка і Субарктыка ад Скандынавіі і Расіі на ўсход да дэльты р. Лены;
  • S. l. pallascens — арктычная Грэнландыя, паўночная частка Паўночнай Амерыкі, Сібір на ўсход ад р. Лены.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X