Паморскі ўніверсітэт у Слупску
Выгляд
| Паморскі ўніверсітэт у Слупску | |
|---|---|
| польск.: Uniwersytet Pomorski w Słupsku | |
| | |
| Арыгінальная назва | польск.: Uniwersytet Pomorski w Słupsku |
| Заснаваны | 1969 |
| Рэарганізаваны | 2023 |
| Тып | класічны ўніверсітэт |
| Рэктар | Zbigniew Osadowski[d][1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Слупск |
| Юрыдычны адрас |
вул. Арцішэўскага 22а, 76-200 г. Слупск |
| Сайт | upsl.edu.pl |
Паморскі ўніверсітэт у Слупску (польск.: Uniwersytet Pomorski w Słupsku) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Слупск.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1969 як Вышэйшая настаўніцкая школа. З 1974 па 2000 — Вышэйшая педагагічная школа, з 2000 па 2006 — Паморская педагагічная акадэмія, з 2006 па 2023 — Паморская акадэмія ў Слупску, з 2023 — пад сучаснай назвай.
Універсітэт навучае студэнтаў па 27 базавых спецыяльнасцях і больш чым 100 спецыялізацыях на дзённай і завочнай формах навучання. Ён складаецца з 10 інстытутаў, кафедры музычнага мастацтва і агульнаўніверсітэцкіх падраздзяленняў.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут бяспекі і сацыялогіі
- Інстытут менеджменту
- Інстытут філалогіі
- Інстытут гісторыі
- Інстытут біялогіі
- Інстытут геаграфіі
- Інстытут дакладных і тэхнічных навук
- Інстытут педагогікі і псіхалогіі
- Інстытут права і кіравання
- Інстытут навук пра здароўе
- Кафедра музычнага мастацтва
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/c2e40008-ad66-4712-8be8-e06fa7235fd2 Праверана 17 верасня 2022.
- ↑ Digital Science GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паморскі ўніверсітэт у Слупску- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта