Перайсці да зместу

Памылка 404

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Памылка 404 або Not Found (з англ. — «не знойдзена») — стандартны код адказу HTTP, што кліент быў у стане звязацца з серверам, але сервер не можа знайсці даныя згодна з запытам. Памылка 404 азначае, што запытаны рэсурс можа быць даступны ў будучыні, што аднак не гарантуе наяўнасць ранейшага ўтрымання.

Карыстальнікі найбольш часта сутыкаюцца з памылкай 404 пры наведванні не работаючых спасылак, што робіць памылку 404 адной з найбольш вядомых памылак у сетцы Інтэрнэт[1].

Пры сувязі па HTTP кліент патрабуе адказу на свой запыт да сервера. Напрыклад, вэб-браўзер запытвае HTML-дакумент (вэб-старонку) і чакае лічбавы код адказу і, не заўсёды абавязкова, паведамленне. У кодзе 404, першая лічба «4» паказвае памылку кліента, да прыкладу, памылку ў URL. Наступныя дзве лічбы вызначаюць канкрэтную памылку

Следам за кодам адказу 404 для чалавечага разумення ідзе тлумачэнне прычыны. Спецыфікацыя HTTP Прапануе фразу «Not Found»[2] (не знойдзена) і большасць вэб-сервераў па змаўчанні выводзяць старонкі HTML, які ўключае ў сябе як код 404, так і фразу «Not Found».

Памылка 404 часта вяртаецца, калі старонка была перамешчаная або выдаленая, ці не супадае імя файла ў кодзе і на сэрвэры. У першым выпадку, лепш вяртаць кліенту код 301 Moved Permanently («Пераехала назаўжды»), што можна наладзіць ў канфігурацыі большасці сервераў, альбо вырабляць перанакіраванне на іншы URL

Памылку 404 ня варта блытаць з памылкай DNS, якая з’яўляецца, калі URL спасылаецца на імя неіснуючага сервера. Памылка 404 азначае, што сам сервер быў знойдзены, але не змог знайсці запытаную старонку.

«У гонар» памылкі 404 был названы японскі музычны гурт 404NOTFOUND, а таксама абаканскі музычны калектыў ШУМ404

  1. The 5 most common HTTP errors according to Google. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2013. Праверана 15 снежня 2011.
  2. 6.1.1 Код статуса и поясняющая фраза. W3C. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012. Праверана 22 чэрвеня 2008.