Памятны знак ахвярам палітычных рэпрэсій (Бабруйск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Помнік
Памятны знак ахвярам палітычных рэпрэсій
Помнік бабруйчанам - ахярам рэпрэсій, Бабруйск.jpg
53°08′10″ пн. ш. 29°13′39″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы 1998 год

Памятны знак ахвярам неабгрунтаваных рэпрэсій — памятны знак у Бабруйску, размешчаны на плошчы Перамогі. Прысвечаны ахвярам сталінскіх рэпрэсій 1930-х — пачатку 1950-х гадоў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пастаўлены па ініцыятыве старшыні Бабруйскага аддзялення Беларускай асацыяцыі ахвяр палітычных рэпрэсій Ганны Бакач. Аўтар эскіза знака архітэктар Ігар Ахметшын[1]. Паводле задумы помнік мусіў уяўляць сабой спаленую хату, якую б сімвалізавалі чатыры каменныя слупы па кутах, што ўтваралі б куб памерам 3×3 метры, накраты «прагарэлым дахам» — каркас даху з металу. Унутры меркавалася паставіць скульптуру ў выглядзе металічнага крыж, на якім як бы праяўлялася фігура чалавека — плечы і рукі з папярочнай перакладзіны, ногі — з вертыкальнай. Эскіз скульптуры стварыў бабруйскі скульптар Іван Данільчанка[1]. Ажыццяўленне ідэй з самага пачатку натыкнулася на сур’ёзнае супрацьдзеянне тагачаснага старшыні гар­выканкама Уладзіміра Раманоўскага.

Паводле ўспамінаў Ахметшына, не чакаючы, пакуль на аснове эскізаў будзе створаны і пройдзе экспертызу праект, Ганна Бакач вырашыла прыступіць да будаўніцтва ўласнымі сіламі. Рабочыя пад яе кіраўніцтвам паспелі ўзвесці чатыры цагляныя калоны і паставіць пірамідальны дах, увянчаны дах. Самавольную пабудову ўбачыў старшыня гар­выканкама, які выклікаў тэхніку і яе знеслі[1].

Упраўленне капітальнага будаўніцтва з дапамогай тэхнікі прывезла камень на плошчу камень, які стаў асновай цяперашняга памятнага знака. На мінскім прадпрыемстве была адліта з латуні стылізаваная таблічка з надпісам па-руску «Бабруйчанам, пацярпелым у гады рэпрэсій»[1]. Памятны знак адкрыты 15 чэрвеня 1998 года[1]. Асвячоны настаяцелем Свята-Георгіеўскага храма протаіерэем Генадзем Вейгам[2]. Неўзабаве са знака была скрадзена таблічка. Напярэдадні бабруйскіх «Дажынак»-2006 гарвыканкам прыняў рашэнне ўсталяваць новую таблічку, якая была ўжо выраблена з таннага сілуміну, таніраванага адмысловай пудрай[1]. Надпіс быў зменены на «Бабруйчанам — ахвярам неабгрунтаваных рэпрэсій»[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]