Панамерыканская шаша
Выгляд

Панамерыка́нская шаша́ (назвы на іншых мовах глядзі ніжэй) — сетка дарог у Амерыцы, сумарная працягласць якіх складае 48 тыс. км. Калі не ўлічваць 87-кіламятровы Дар’енскі прабел, які размяшчаецца ў джунглях, на мяжы Панамы і Калумбіі, тая Панамерыканская шаша аб'ядноўвае нацыянальныя сеткі дарог кантынентальных дзяржаў Амерыкі ў адзіную сістэму.
Паводле Кнігі рэкордаў Гінэса Панамерыканская шаша — самая доўгая аўтамабільная траса ў свеце[1], аднак на стандартных транспартных сродках праехаць праз Дар'енскі прабел паміж Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкай немагчыма.
Краіны
[правіць | правіць зыходнік]
Панамерыканская шаша праходзіць па тэрыторыі 15 краін:
- Канада (неафіцыйна)
- Злучаныя Штаты Амерыкі (неафіцыйна)
- Мексіка
- Гватэмала
- Сальвадор
- Гандурас
- Нікарагуа
- Коста-Рыка
- Панама
- Калумбія
- Эквадор
- Перу
- Чылі
- Аргенціна
Важныя адгалінаванні таксама размяшчаюцца ў Балівіі, Бразіліі, Парагваі, Уругваі і Венесуэле.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]- англ.: Pan-American Highway
- ісп.: Carretera Panamericana, Autopista Panamericana або Vía Panamericana
- парт.: Estrada Panamericana
- ням.: Panamerikanische Straße
- нідэрл.: Pan-Amerikaanse Snelweg
- фр.: Autoroute Panaméricaine
- італ.: Autostrada Panamericana
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Панамерыканская шаша — Кніга рэкордаў Гінэса(недаступная спасылка), азначана даўжыня 24140 км
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Панамерыканская шаша на Вікісховішчы |
---|
- Панамерыканская шаша ў ВСЭ(недаступная спасылка)
- Pan-American Highway — MSN Encarta Архівавана 13 мая 2008.
- Google Books — Mexico and the United States, Авторы: Lee Stacy