Панамскі перашыек
Выгляд

Панамскі перашыек (ісп.: Istmo de Panamá) — перашыек, які злучае Цэнтральную і Паўднёвую Амерыку. З поўначы ён абмываецца Карыбскім морам, з поўдня — Ціхім акіянам. Панамскі перашыек утварыўся ў пліяцэне, каля трох мільёнаў гадоў таму. Пасля яго ўтварэння адбылося ўзаемапранікненне фаўны і флоры абодвух мацерыкоў, істотна змяніла ранейшае становішча.
Панамскі перашыек адносіцца да дзяржавы Панама. З-за падыходных геаграфічных умоў там быў пабудаваны Панамскі канал, які выкарыстоўваецца для суднаходнага злучэння паміж Атлантычным і Ціхім акіянам. Канал даўжынёй 81,6 км, які скарачае марское падарожжа ад усходняга да заходняга ўзбярэжжа ЗША больш чым удвая, быў пабудаваны паміж 1906 і 1914 гадамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Панамскі перашыек // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).