Панарка (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Панарка
Характарыстыка
Даўжыня 16 км
Басейн 90 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Татаршчына
 • Каардынаты 54°22′29,70″ пн. ш. 26°14′50,20″ у. д.HGЯO
Вусце Ашмянка
 • Месцазнаходжанне за 0,7 км ад вёскі Лусцішкі
 • Каардынаты 54°25′31,50″ пн. ш. 26°05′43,30″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 3,7 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Ашмянка → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
physical
Панарка (рака)
Панарка (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Пана́ркарака ў Беларусі, у Смаргонскім і Ашмянскім раёнах Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Ашмянка (басейн Віліі).

Даўжыня ракі 16 км, з іх 8 км на тэрыторыі Ашмянскага раёна[1]. Плошча вадазбору 90 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,7 . Пачынаецца каля вёскі Татаршчына Смаргонскага раёна, цячэ праз невялікія лясныя масівы, упадае ў Ашмянку за 0,7 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Лусцішкі Ашмянскага раёна. Прыток — рака Мірклішка (злева). Ад вёскі Панара да вёскі Ціжышкі (2,7 км) рэчышча каналізаванае.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]