Панашэму
| Панашэму | |
|---|---|
| Саманазва | Ponaschemu |
| Краіны | Германія |
| Рэгіёны | Ніжняя Лужыца |
| Агульная колькасць носьбітаў | ~500 |
| Класіфікацыя | |
| змяшаныя мовы | |
Панашэму (саманазва Ponaschemu, у перакладзе на беларускую: «па-нашаму») — кантактная мова на нямецкай і ніжнелужыцкай аснове.
Нарыс
[правіць | правіць зыходнік]Панашэму складаецца з нямецкіх і ніжнелужыцкіх элементаў, лексіка мовы змяшаная, граматыка — ніжнелужыцкая.
Мова ўжывалася да перыяду 1950-х гадоў. Панашэму ў асноўным была распаўсюджаная ў вёсках Шпрэвальда з лужыцка-нямецкім насельніцтвам. У мястэчках і іншых местах, напрыклад, у Котбусе, мова не выкарыстоўвалася з-за кпінаў з боку гарадскіх жыхароў і прыхільнікаў чыстай лужыцкай мовы.
У цяперашнім часе мова выкарыстоўваецца рэдка, бо тагачасныя вясковыя жыхары, будучы двухмоўнымі, перайшлі на нямецкую мову.
Прыклад
[правіць | правіць зыходнік]Дзіцячы вершык 1890 года, запісаны нямецкім даследчыкам Вілібальдам фон Шулебургам у мясцовасці Еншвальдэ (Яншойцэ). Варыянт панашэму запісаны паводле лужыцкай арфаграфіі:
- панашэму: «Morgenrot, swinja tot. Škla grochow, zwerjcha knochow. Šklicka rajsa, zwerjcha šajsa.»
- ням.: «Morgenrot, Schweine tot. Schüssel Erbsen, oben Knochen. Schüssel Reis, oben Scheiß.»
- бел.: «На світанні свіння сканае. Міска з гарошкам, наверсе — косткі. І з рысам тут, наверсе — бруд.»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Der Niedersorben Wendisch — Domowina-Verlag ISBN 3-7420-1886-8
- Serbska Pratyja 2008