Пандыён (сын Эрыхтонія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пандыён, сын Эрыхтонія)

Пандыён (сын Эрыхтонія, Пандыён I, стар.-грэч.: Πανδίων Α') — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі[1]. Цар Афін. Сын Эрыхтонія і Праксіфеі. Пры ім у Атыку прыбылі Дэметра і Дыяніс[2]. Дыяніса ў Афінах прыняў Ікарый.

Пандыён быў у шлюбе з Зеўксіпай, сястрой сваёй маці. Дзеці Прокна, Філамела, сыны-блізняты Эрэхтэй і Бут. Вёў вайну з фіванскім царом Лабдакам і заклікаў на дапамогу з Фракіі Тэрэя, сына Арэса[3]. Дачка Прокну, а затым і Філамелу выдаў замуж за Тэрэя[4]. Статуя героя-эпаніма ў Дэльфах[5].

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.281
  2. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 14, 7
  3. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 14, 8
  4. Авідзій. Метамарфозы VI 421—437 і далей
  5. Паўсаній. Апісанне Элады X 10, 1