Панкрац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Краявід Панкраца.

Панкрац (чэшск.: Pankrác) — раён Прагі, Чэхія. Размешчаны паўднёвей цэнтра горада на ўзгорках на правым беразе ракі Влтава. У наш час уваходзіць у склад акругі Прага 4. Назва раёна паходзіць ад мясцовай старадаўняй царквы Святога Панкрація Рымскага, перабудаванай у XVIII стагоддзі ў стылі барока.

У раёне была размешчана знакамітая Панкрацкая турма, і для жыхароў Чэхіі слова Панкрац звычайна асацыюецца менавіта з гэтай турмой.

Пачынаючы з 1970-х гадоў у Панкрацы збудавана некалькі вышынных жылых будынкаў, якія змянілі ландшафт Прагі. У Панкрацы размешчана аднайменная станцыя Пражскага метро.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]