Панкрэатычная ліпаза

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Панкрэатычная ліпаза (ліпаза падстраўнікавай залозы, англ.: pancreatic lipase)) (КФ 3.1.1.3) — стрававальны фермент, які адносіцца да класу гідралаз, падкласу эстэраз. Па дзеянні на ліпіды панкрэатычная ліпаза падобная на пячоначную ліпазу(руск.) бел. крыві.

Сінтэз і роля[правіць | правіць зыходнік]

Панкрэатычная ліпаза сінтэзуецца ў падстраўнікавай залозе і выдзяляецца ў прасвет дванаццаціперснай кішкі(руск.) бел. і ў тонкі кішачнік, дзе расшчапляе тлушчы ежы — трыгліцерыды — на гліцэрыну і вышэйшыя тлустыя кіслоты. Такім чынам, гэтая ліпаза з’яўляецца важным ферментам у працэсе пераварвання тлушчаў. Панкрэатычная ліпаза гідралізуе малекулы тлушчаў, якія паступаюць з ежай. Пры захворваннях падстраўнікавай залозы актыўнасць ліпазы значна павышаецца, і ліпаза ў вялікай колькасці пачынае вылучацца ў кроў. Паніжэнне ўзроўню ліпазы можа адбывацца пры анкалагічных захворваннях, акрамя рака(руск.) бел. падстраўнікавай залозы, і пры няправільным харчаванні (лішку трыгліцерыдаў ў ежы).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]