Перайсці да зместу

Панксатоні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Панксатоні
англ.: Punxsutawney
40°56′44″ пн. ш. 78°58′31″ з. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1816
Вышыня цэнтра 370 м
Часавы пояс EDT[d]
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 5 769 чал. (1 красавіка 2020)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 814
Паштовы індэкс 15767
punxsutawney.com (англ.)
Паказаць/схаваць карты
Панксатоні (ЗША)
Панксатоні
Панксатоні

Панксатоні (англ.: Punxsutawney, [ˌpʌŋksəˈtɔːni]) — бора ў акрузе Джэферсан штата Пенсільванія, ЗША. Знаходзіцца за 129 км на паўночны ўсход ад Пітсбурга.

У 1907 годзе Панксатоні і Клэйсвіл аб’ядналіся ў Вялікі Панксатоні. У раёне здабываўся высакаякасны каменны вугаль. У горадзе былі прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку шкляны, металургічны і сталепракатны заводы, а таксама фабрыкі лёгкай прамысловасці. У 1940 годзе горад налічваў 9482 жыхары. Па перапісе 2000 года ў горадзе пражывала 6271 чалавек.

Назва Панксатоні мае індзейскія карані і ў перакладзе азначае «горад пяшчаных мушак».

Самы вядомы жыхар Панксатоні — Філ, сурок, які штогод «прадказвае» надвор’е ў Дзень сурка (2 лютага). Філ і горад, у якім ён жыве, сталі месцам дзеяння фільма 1993 года «Дзень сурка» (але амаль увесь фільм быў зняты ў Вудстаку, Ілінойс).

  1. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.