Панславянскія колеры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Панславянскія колеры
Flag of Yugoslavia (1918–1941).svg
Прыняты у чэрвені 1848 г. на Славянскім кангрэсе ў Празе
Выкарыстанне колеры паслужылі асновай для сцягоў шэрагу славянскіх дзяржаў і нацыянальных аб’яднанняў
Ідэя за аснову ўзяты колеры гандлёвага сцяга Расіі
Паштовая картка з выявай святых Кірыла і Мяфодзія з надпісам «Здабытак Айцоў захавай нам, Божа!» на васьмі славянскіх мовах

Панславянскія колеры (чэшск.: slovanské barvy[1][2] «славянскія колеры») — сіні, белы, чырвоны колеры, якія прысутнічаюць на нацыянальных і дзяржаўных сцягах шматлікіх славянскіх краін, славянскіх рэгіёнаў і арганізацый. Большасць даследчыкаў лічаць, што колеры паходзяць з гандлёвага сцяга Расіі[3][4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Спалучэнне белага, чырвонага і сіняга колераў, названых пасля славянскімі, вядома на сцягах славянскіх краін з пачатку XV стагоддзя: сіні з чырвона-белым арлом сцяг Маравіі зафіксаваны Гельнгаўзенскім кодэксам[en] 1407 года[5], бела-сіне-чырвоныя сцягі прыведзены і на Стакгольмскім скрутку, які ілюстраваў урачыстую працэсію ў Кракаве ў 1605 годзе[6].

На Славянскім кангрэсе ў Празе ў 1848 г. удзельнікі прынялі рашэнне, што яны возьмуць за аснову для сцягоў сваіх вызваленчых рухаў рускі бела-сіне-чырвоны сцяг[3]. На самым кангрэсе чэшскамоўныя маравы выступалі пад бела-чырвона-сінім сцягам[7]. У тым жа годзе лужыцкія сербы абвясцілі сваім сімвалам сіне-чырвона-белы трыкалор[8]. Таксама гэтыя колеры, але ў трохі іншай паслядоўнасці (сіне-бела-чырвоны) выкарыстоўваў бан аўстрыйскай Харватыі Ё. Елачыч у 1848 годзе, які пазней быў пакладзены ў аснову сучаснага сцяга Харватыі. Славенскія патрыёты паўтарылі ў размяшчэнні колеры расійскі трыкалор[9][3], а славацкія рэвалюцыянеры ў 1848 годзе для свайго сцяга прынялі адваротны парадак колераў — чырвона-сіне-белы. З 1918 года сіне-бела-чырвоныя колеры сталі сімвалам адзінай паўднёва-славянскай дзяржавы[3].

За мяжой часцей бачылі расійскі чырвона-сіне-белы сцяг, які выкарыстоўваўся на гандлёвых суднах. У адпаведнасці з міжнароднай традыцыяй, як правіла, нацыянальны ці дзяржаўны сцяг адначасова з’яўляецца і сцягам грамадзянскага флоту[3]. Не дзіўна, што парой менавіта яго лічылі «рускімі нацыянальным сцягам»[10][11]. І ў самай Расійскай імперыі пятроўскі бела-сіне-чырвоны сцяг часта лічыўся абывацельскім, г.зн. грамадзянскім, а пасля зацвярджэння ў 1858 годзе дзяржаўным чорна-жоўта-белага сцяга, апошні ўспрымаўся грамадствам як сцяг у першую чаргу ўрадавы[11].

На II Слаўянскам кангрэсе, які адбыўся ў 1867 годзе ў Расіі, галоўным сімвалам з’яўлялася бела-залатая харугва, на якой былі намаляваны славянскія першанастаўнікі Кірыл і Мяфодзій, а над імі — Збавіцель, якія бласлаўляе іх на апостальскі подзвіг. Паводле газетных публікацый таго часу, гэты сцяг славянскага адзінства выклікаў павагу ва ўсіх прысутных[12][13].

Існуе таксама версія пра паходжанне панславянскіх колераў ад колераў Французскай рэвалюцыі 1789 года, якія сімвалізуюць рэвалюцыйныя ідэалы[14].

Гістарычныя сцягі з панславянскімі колерамі[правіць | правіць зыходнік]

Сучасныя сцягі[правіць | правіць зыходнік]

Сцягі большасці славянскіх краін маюць бела-сіне-чырвоныя колеры ў розных варыянтах, размешчаных, як правіла, гарызантальна. Балгарскі даследчык Іван Стойчаў[15] лічыць, што на выбар размяшчэння колераў балгарскага сцяга таксама паўплывала папулярнасць Расіі з яе трыкалорам. Сцягі непрызнаных Луганскай і Данецкай «народных рэспублік», што ўзніклі ў 2014 годзе ў выніку прарасійскіх пратэстаў на усходзе Украіны, першапачаткова былі створаны па ўзоры і падабенстве расійскага трыкалора з двухгаловым арлом па цэнтры[16], пры гэтым колер верхняй паласы быў зменены. Пазней на сцягу ЛНР арол быў прыбраны.

Сучасныя сцягі, колеры якіх супадаюць з панславянскімі або блізкія да іх:

Варта адзначыць, што выбар колераў сцяга Чэхаславакіі (сучасны сцяг Чэшскай Рэспублікі) не звязаны з панславянскім рухам. Сіні трохвугольнік як сімвал Славакіі быў дададзены на гістарычнае бела-чырвонае палотнішча толькі для таго, каб тое адрознівалася ад сцяга Польшчы.

Сцягі славянскіх дзяржаў, каляровая гама якіх не мае дачынення да панславізму[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Tobolka, Zdeněk Václav. Slovanský sjezd v Praze roku 1848. — Praha, F. Šimáček, 1901 — S. 99, 161
  2. Vzpomínký na Petra Bezruče. — Vydala Podniková rada čs. pošty, 1947 — S. 225
  3. а б в г д Вилинбахов Г. В. Государственная геральдика в России: Теория и практика
  4. Килюнен, 2007, с. 103
  5. RŮŽEK, Vladimír. Cesty k definici (nejen) moravského znaku a praporu. // Veřejná správa. 2013, čís. 10, s. 20—22.
  6. Zbignew Bochenski. A Description of the Stockholm Roll // Studia do dziejów dawnego uzbrojenia i ubioru wojskowego, cz. IX i X, Kraków 1988
  7. Havlik, 1990
  8. Лужыцкія сербы: Тысяча гадоў супрацьстаяння асіміляцыі Архівавана 28 мая 2013.
  9. Сцяг Славеніі Архівавана 2 красавіка 2019.
  10. Соболева, Артамонов, 1993, с. 119
  11. а б Соболева, 2003, с. 157
  12. Майорова О. Славянский съезд 1867 года: Метафорика торжества // Новое Литературное Обозрение : журнал. — 2001. — № 51. — ISSN 0869-6365.
  13. Маша П. Путешествие чехов в Москву // ZEN magazine. Русская версия : журнал. — 2012. — № 2. — С. 92—95. — ISSN 1805-6261.
  14. Castiella P., Quero A. Los colores paneslavos (ісп.)
  15. Стойчев Ив. За първообраза на българското знаме според чл.23 от конституцията С. 1941
  16. Сцяг Луганскай Рэспублікі
  17. Падкарпацкая Русь » Рускі свет. Украіна Архівавана 9 верасня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]