Панспермія
Выгляд
Панспермія — гіпотэза пераносу жывых істот у касмічнай прасторы з аднаго цела на другое (напрыклад, на Зямлю з космасу). Прапанавана нямецкім вучоным Германам Рыхтэрам (1865). Паводле гіпотэзы, жывыя зародкі занесены на Зямлю метэарытамі, касм. пылам або пад уздзеяннем ціску святла. Гіпотэза абапіраецца на звесткі пра высокую ўстойлівасць некаторых мікраарганізмаў і іх спор да радыяцыі, глыбокага вакууму і іншых уздзеянняў. Аднак няма дакладных фактаў, якія б пацвярджалі пазаземнае паходжанне мікраарганізмаў, знойдзеных у метэарытах.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Панспермія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).