Панцырныя жгуціканосцы
| Панцырныя жгуціканосцы | ||||||||
| | ||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Міжнародная навуковая назва | ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
Панцырныя жгуціканосцы, таксама перыдынеі (Peridinea, або Dinoflagellata, або Dinophyceae) — надклас раслінных жгуціканосцаў тыпу прасцейшых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ад 5 мкм да 2 мм. Цела яйцападобнае, з падоўжнымі адросткамі або без іх, укрыта панцырам з клятчаткавых пласцінак, афарбаванае (у фотасінтэзуючых) і бясколернае. Маюць 2 жгуцікі; адзін ідзе назад, другі (папярочны) размешчаны ў жолабе і абкружае цела па экватары. У марскіх панцырных жгуціканосцаў ёсць вочкі і жыгучая капсула. Большасць аўтатрофы, некаторыя гетэратрофы. Размнажэнне пераважна бясполае — дзяленнем папалам, радзей палавое — капуляцыяй.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы з канца палеазою (каля 240 млн гадоў назад). Падзяляюцца на 4 падатрады, 50 сямействаў, каля 1000 відаў. Пашыраны ва ўсіх вадаёмах. Уваходзяць у склад планктону. Адны з найбольш важных прадуцэнтаў арганічных рэчываў у біяцэнозах. Могуць выклікаць «цвіценне вады», афарбоўку пяску на беразе. На Беларусі найбольш трапляюцца перыдыніум сталярны (Peridinium tabulatum), цэрацыум п’яўкападобны (Ceratium hirudinella) і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Панцырныя жгуціканосцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).