Перайсці да зместу

Пані Чжужун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пані Чжужун
кіт.: 祝融夫人
Муж Meng Huo[d]
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пані Чжужун (кіт. 祝融夫人, піньінь zhùróng fūrén; ? — ?) — легендарная жанчына-воін, персанаж кітайскага сярэднявечнага «Рамана трох дзяржаў  (руск.)», жонка вана паўднёвых варвараў  (руск.) Мэн Хо.

Нашчадак даоскага бога агню Чжужуна  (руск.). Была гарачлівай і мела люты мужчынскі характар. Спрытна валодала тэхнікай кідання нажоў. Пасля неаднаразовых паражэнняў мужа ў вайне з Чжугэ Ляном, кітайскім палкаводцам дынастыі Шу, узначаліла войскі для барацьбы з ворагам. Падчас бою трапіла ў пастку з-за свайго запалу. Была абмяняная на кітайскіх закладнікаў па просьбе мужа. Пасля разам з Мэн Хо паклялася ў вернасці дынастыі Шу.

Вобраз Чжужунь выкарыстоўваецца на свяце нэбута  (руск.) ў Паўночнай Японіі  (укр.).