Папараць-Кветка (таварыства)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Папараць-кветка (таварыства))
Члены таварыства. Слуцк, 1920 г.

Па́параць-Кве́тка — беларускае культурна-асветнае таварыства на Случчыне ў 19171922 гг. Утворанае ў верасні 1917 года з ініцыятывы навучэнцаў Слуцкай агульнай земскай (беларускай) гімназіі Сяргеем Буслам і Янкам Ракуцькам (першы яе старшыня). У сваім складзе мела 3 секцыі: краязнаўчую, літаратурную і драматычна-харавую. Подле свайго статуту ставіла за мэту прапаганду беларускай мовы, культуры і мастацтва. Знаходзілася пад уплывам беларускіх эсэраў. Намаганнямі сяброў арганізацыі ў 1920 годзе былі выдадзены 2 нумары газеты «Наша Каляіна» (больш выдаць не ўдалося, бо ў снежні 1920 г. польскімі ўладамі былі канфіскаваны рукапісы наступных нумароў). У гэты час сябрамі «Папараць-Кветкі» заснаваныя філіяла таварыства ў іншых вёсках і мястэчках павета, закладзеныя кааператыў «Зара», бюро для беспрацоўных, у сакавіку—ліпені 1920 г. — беларускія настаўніцкія курсы, ладзіліся тэатральныя вечарыны і харавыя выступленні. Улетку 1920 года ў складзе таварыства налічвалася больш за 300 чалавек. У ліпені 1920 года дзейнасць арганізацыі забароненая польскімі акупацыйнымі ўладамі. Аднавіла сваю дзейнасць у лістападзе 1920 года. Актывісты таварыства прынялі ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні Беларускага з'езду Случчыны і ў збройным чыне, рэштка сяброў таварыства працягвала дзейнасць і ў БССР. Спыніла існаванне ў пачатку 1922 года, пасля масавых арыштаў на Случчыне беларускіх нацыянальных дзеячаў[1].

Зноскі

  1. Ул. Ляхоўскі, Ул. Міхнюк, А. Гесь. Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакументах і ўспамінах. — 2-ое выд. дапрац.. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2006. — С. 292—293. — 400 с. — ISBN 985–6599–25–3.