Папскі Салезіянскі ўніверсітэт
Папскі Салезіянскі ўніверсітэт | |
---|---|
лац.: Pontificia Studiorum Universitas Salesiana | |
![]() | |
Арыгінальная назва | лац.: Pontificia Studiorum Universitas Salesiana |
Заснаваны | 1940 |
Размяшчэнне | Рым |
Сайт | unisal.it |
![]() |
Папскі Салезіянскі ўніверсітэт (лац.: Pontificia Studiorum Universitas Salesiana) — каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта з сядзібай у Рыме, якая кіруецца Святым Прастолам.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Універсітэт быў кананічна заснаваны Кангрэгацыяй каталіцкай адукацыі 3 мая 1940 года. 24 мая 1973 года Папа Павел VI зацвердзіў яго сучасную назву. 10 кастрычніка 2006 года кардынал Тарчызіа Бертонэ, у свой першы год на пасадзе кардынала-дзяржсакратара Ватыкана, правёў там гамілію з нагоды адкрыцця новага навучальнага года.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
- Факультэт філасофіі
- Факультэт класічнай і хрысціянскай літаратуры
- Факультэт сацыяльных камунікацый
- Факультэт навук аб адукацыі
- Факультэт тэалогіі
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Папскі Салезіянскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы