Папскі тэалагічны факультэт «Марыянум»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Папскі тэалагічны факультэт «Марыянум»
італ.: Pontificia facoltà teologica "Marianum"
Арыгінальная назва італ.: Pontificia facoltà teologica "Marianum"
Заснаваны 1895
Размяшчэнне Рым
Сайт marianum.it

Папскі тэалагічны факультэт «Марыянум» (італ.: Pontificia facoltà teologica "Marianum") — каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Рыме, якая кіруецца Святым Прастолам і спецыялізуецца ў галіне марыязнаўства.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Сама назва «Марыянум» узыходзіць да Папы Баніфацыя IX, які ў 1398 годзе надаў калегіуму ордэна манахаў-сервітаў права прысвойваць вучоныя ступені па багаслоўі. Гэты калегіум у Рыме быў зачынены ў 1870 годзе ў сувязі з рэвалюцыяй і зноў адкрыты пад назвай калегіума святога Алесіа Фальканьеры ў 1895 годзе.

У 1939 годзе Габрыэле Раскіні заснаваў часопіс «Марыянум» і ўзначальваў яго на працягу трыццаці гадоў. У 1950 годзе Габрыэле Раскіні заснаваў Факультэт марыязнаўства, які 8 снежня 1955 года атрымаў статус Папскага інстытута згодна з указам Кангрэгацыі семінарый і універсітэтаў пад кіраўніцтвам Папы Пія XII, а Раскіні стаў яго рэктарам. З 1971 года факультэт быў адкрыты для навучання і свецкіх асоб.

Цяпер Папскі тэалагічны факультэт «Марыянум» з'яўляецца адной з найбольш аўтарытэтных устаноў па марыязнаўству. Акадэмічныя праграмы ўключаюць магістарскую (2 гады навучання) і доктарскую ступені. ВНУ мае бібліятэку з больш чым 85 тысячамі тамоў па марыязнаўству, а таксама часопісамі багаслоўскай тэматыкі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]