Папскі тэалагічны факультэт і Папскі інстытут духоўнасці «Тэрэзіянум»
Папскі тэалагічны факультэт і Папскі інстытут духоўнасці «Тэрэзіянум» | |
---|---|
італ.: Pontificia Facoltà teologica e l'Istituto di spiritualità "Teresianum" | |
Арыгінальная назва | італ.: Pontificia Facoltà teologica e l'Istituto di spiritualità "Teresianum" |
Заснаваны | 1935 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Рым |
Сайт | teresianum.net |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Папскі тэалагічны факультэт і Папскі інстытут духоўнасці «Тэрэзіянум» (італ.: Pontificia Facoltà teologica e l'Istituto di spiritualità "Teresianum") — каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Рыме, якая кіруецца Святым Прастолам.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Вучэльня належыць ордэну кармелітаў, займаецца вывучэннем кармеліцкай духоўнасці і адукацыяй студэнтаў. Будынак вучэльні размяшчаецца ў заходняй частцы Рыма непадалёк ад базілікі Сан-Панкрацыё.
Першапачаткова вучэльня мела статус кармеліцкага багаслоўскага факультэта і насіла імя Святой Тэрэзы і Яна Хрысціцеля. 23 мая 1963 года вучэльня атрымала статус Папскага факультэта. Галоўнай спецыялізацыяй вучэльні было багаслоўе духоўнага жыцця і кармеліцкае багаслоўе. У 1982 годзе была ўведзена спецыялізацыя «Багаслоўская антрапалогія», якая ў 2005 годзе змяніла назву на «Хрысціянская антрапалогія». У 1987 годзе ў «Тэрэзіянум» быў інкарпараваны Інстытут пастырскага багаслоўя і аховы здароўя «Каміліянум», які належаў да ордэна каміліянцаў. Сучасны статут навучальнай установы быў зацверджаны 11 красавіка 1988 года Кангрэгацыяй каталіцкай адукацыі.
У вучэльні ёсць філіялы ў Італіі, Францыі, Камеруне і Індыі. Выдаецца аднайменны часопіс.