Папскі тэалагічны інстытут шлюбу і сям’і імя Яна Паўла ІІ
Папскі тэалагічны інстытут шлюбу і сям’і імя Яна Паўла ІІ | |
---|---|
лац.: Pontificium Institutum Theologicum pro Scientiis de Matrimonio et Familia sancto Ioanni Paulo II dicatum | |
Арыгінальная назва | лац.: Pontificium Institutum Theologicum pro Scientiis de Matrimonio et Familia sancto Ioanni Paulo II dicatum |
Заснаваны | 1981 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Рым |
Сайт | istitutogp2.it |
Папскі тэалагічны інстытут шлюбу і сям’і імя Яна Паўла ІІ (лац.: Pontificium Institutum Theologicum pro Scientiis de Matrimonio et Familia sancto Ioanni Paulo II dicatum) — каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Рыме, якая кіруецца Святым Прастолам.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1981 годзе Папа Ян Павел II заснаваў Папскі інстытут даследаванняў шлюбу і сям'і як частку намаганняў па развіцці даследаванняў на тэмы шлюбу і сям'і, а таксама каталіцкай тэалогіі аб целе.
У 2017 годзе Папа Францыск замяніў гэтую ўстанову Папскі тэалагічны інстытут шлюбу і сям'і імя Яна Паўла ІІ з новай канстытуцыяй і місіяй. Інстытут таксама быў далучаны да Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі, Папскай акадэміі жыцця і Дыкастэрыі для свецкіх, сям'і і жыцця. Канцлер інстытута арцыбіскуп Вінчэнца Палья таксама разлічваў запрасіць дадатковых выкладчыкаў і экспертаў у святле пашырэння мандата інстытута, у тым ліку некатолікаў.
Інстытут прысуджае ступені доктара, ліцэнцыята і навуковыя дыпломы ў галіне шлюбу і сям'і.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы