Папскі ўсходні інстытут

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Папскі ўсходні інстытут
лац.: Pontificium Institutum Orientale
Logo pio.jpg
ACP6463.jpg
Арыгінальная назва лац.: Pontificium Institutum Orientale
Заснаваны 1917
Рэктар David Nazar[d]
Размяшчэнне Рым
Сайт unipio.org
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Папскі ўсходні інстытут (лац.: Pontificium Institutum Orientale) — каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Рыме, якая кіруецца Святым Прастолам.

Папскі ўсходні інстытут з'яўляецца часткай кансорцыума Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта і Папскага біблейскага інстытута ў Рыме. Усе тры ўстановы працуюць пад кіраўніцтвам Таварыства Ісуса. Вялікі канцлер інстытута з'яўляецца прэфектам Кангрэгацыі па справах Усходніх Цэркваў, а віцэ-канцлер - маёр-рэктарам Таварыства Ісуса.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Папскі ўсходні інстытут быў заснаваны Папам Бенедыктам XV 15 кастрычніка 1917 года, неўзабаве пасля заснавання Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў. Першай сядзібай інстытута стаў дом на плошчы Скосакаваллі, каля новай кангрэгацыі. Навуковая дзейнасць інстытута пачалася 2 снежня 1918 года.

Першым рэктарам інстытута быў Альфрэда Ідэльфонса Шустэр, настаяцель кляштара Сан-Паола-фуоры-ле-Мура, будучы арцыбіскуп Мілана. У 1920 годзе Бенедыкт XV даў інстытуту права прысваення вучоных ступеняў па тэалогіі.

У 1922 годзе Папа Пій XI даверыў кіраванне Усходнім інстытутам Таварыству Ісуса, перанёсшы яго памяшканні на плошчу Пілот, побач з Папскім біблейскім інстытутам. Праз чатыры гады інстытут быў перанесены на плошчу Санта-Марыя-Маджорэ, насупраць аднайменнай базілікі, дзе знаходзіцца і цяпер.

14 лістапада 1929 года адкрылася бібліятэка інстытута, якая з яе 180 тысячамі тамоў з'яўляецца самай буйной у свеце бібліятэкай, якая спецыялізуецца на тэалогіі, патрыстыцы, царкоўнай гісторыі, кананічным праве, літургіцы, царкоўным мастацтве хрысціянскага Усходу.

Усяго ў Папскім усходнім інстытуце навучалася больш за 6 тысяч студэнтаў, больш за 500 з якіх абаранілі доктарскія дысертацыі.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Інстытут мае два факультэты: факультэт усходніх царкоўных навук, які падзяляецца на багаслоўска-патрыстычнае, літургічнае і гістарычнае; і факультэт усходняга кананічнага права.

Інстытут налічвае ад 300 да 400 студэнтаў у год. Большасць з іх — студэнты з Украіны (пераважна грэка-каталікі). Вялікую групу студэнтаў складаюць студэнты са штата Керала ў Індыі (прадстаўнікі Сіра-Малабарскай і Сіра-Маланкарскай цэркваў). Вучыцца таксама шмат студэнтаў з Блізкага Усходу, католікаў і праваслаўных.

Згодна з артыкулам 16 Латэранскага пагаднення 1929 года паміж Італіяй і Святым Прастолам, Папскі ўсходні інстытут карыстаецца экстэрытарыяльнасцю: усе правы на яго інфраструктуру належаць Ватыкану без умяшання італьянскай дзяржавы; інстытут вызвалены ад італьянскіх падаткаў.

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]