Папялушка з чатырма рыцарамі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Папялушка з чатырма рыцарамі
кар.: 신데렐라와 네 명의 기사
Жанр рамантыка, камедыя
Заснавана на Папялушка і чатыры рыцары (раман Лі Мін Ён)[1]
Сцэнарыст Мін Джы Ын, Ён Вон Шыль
Рэжысёр Квон Хёк Чан, Лі Мін У
У ролях
  • Пак Со Дам
  • Чон Іль У
  • Ан Джэ Хён
  • Лі Чон Шын
  • Чхвэ Мін
  • Сон На Ын
Краіна Паўднёвая Карэя
Мова карэйская
Колькасць сезонаў 1
Колькасць серый 16
Вытворчасць
Выканаўчы прадзюсар Лі Чон Су, Квак Гын Су, Кім Мі Ра, Кім Е Джы
Аператар Кім Сын Ху, Лі Хён
Месца здымак Паўднёвая Карэя
Працягласць серыі 1 гадзіна
Студыя HB Entertainment
Трансляцыя
Тэлеканал tvN
На экранах 12 жніўня 2016 — 1 кастрычніка 2016
Храналогія
За гэтым ідзе Entourage[d]
Спасылкі
program.interest.me/… (кар.)
IMDb ID 5764414

«Папялушка з чатырма рыцарамі»[2] (кар.: 신데렐라와 네 명의 기사) — паўднёвакарэйскі драматычны тэлесерыял, спрадзюсараваны Квон Хёк Чанам і Лі Мін У. У галоўных ролях зняліся акцёры Пак Со Дам, Чон Іль У, Ан Джэ Хён, Лі Чон Шын, Чхвэ Мін і ўдзельніца K-pop гурта Apink Сон На Ын.[3][4][5][6][7] Серыял паказвалі на тэлеканале tvN у Паўднёвай Карэі з 12 жніўня па 1 кастрычніка 2016 года.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Ын Ха Вон (Пак Со Дам) — разумная вучаніца старшай школы, якая марыць стаць настаўніцай. У дзяцінстве яна страціла маці ў жудасным пажары. Калі яе бацька зноў ажаніўся, і жорсткая мачаха са зводнай сястрою пераехалі жыць да іх, дзяўчына была змушаная шукаць працу, каб аплаціць сваю вучобу і мемарыял маці. Па волі лёсу здараецца так, што яна сустракае старога спадара, кіраўніка вядомай буйной карпарацыі, які прапаноўвае ёй пераехаць у свой асабняк, каб даглядаць трох яго ўнукаў, спадчыннікаў маёмасці. Пад адным дахам з бунтаром і адзіночкай Кан Джы Унам (Чон Іль У), плэйбоем і марнатраўцам Кан Хён Мінам (Ан Джэ Хён) і вельмі мілым спеваком Кан Со Ву (Лі Чон Шын) Ха Вон зразумела, што трапіла ў самы гарачы любоўны чатырохвугольнік, які толькі можна сабе ўявіць у сучаснай казцы. Таксама ў асабняку чэбалей Ха Вон знаёміцца з прыгажуном Лі Юн Сонам (Чхвэ Мін), які працуе тут целаахоўнікам братоў, і суседскай дзяўчынай Пак Хе Джы (Сон На Ын), закаханай у Кан Хён Міна з дзяцінства.

Зноскі