Парабалоід
Выгляд

Парабалоід — незамкнутая нецэнтральная паверхня другога парадку. Асноўныя віды — эліптычны і гіпербалічны парабалоід.
Лініі перасячэння гіпербалічнага парабалоіда з любымі магчымымі плоскасцямі — парабалы, гіпербалы і прамыя. Праз любы пункт такога парабалоіда праходзяць 2 прамалінейныя ўтваральныя (гл. лінейчастая паверхня). Лініямі перасячэння эліптычнага парабалоіда з плоскасцямі з’яўляюцца эліпсы ці парабалы. Асобны выпадак такога парабалоіда — парабалоід вярчэння, які можна атрымаць вярчэннем парабалы вакол яе восі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Парабалоід // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
У артыкуле не пастаўлены тэматычныя катэгорыі. |
