Паравіртуалізацыя
Паравіртуалізацыя (англ.: paravirtualisation) — спосаб ажыццяўлення віртуалізацыі. Спосаб і тэрмін былі прапанаваны ў 2002 ў выніку прац навукова-тэхнічнага «Праекту Дэналі» ў Універсітэце Вашынгтона, ЗША.
Асноўнае адрозненне спосабу ад поўнай віртуалізацыі ў тым, што гасцявыя машыны могуць паведамляць кіраўнічаму працэсу («гіпервізару» — hypervisor) пра свае намеры адносна выкарыстання рэсурсаў і г.д. Гэта дазваляе дасягаць большай эфектыўнасці выкарыстання апаратных рэсурсаў і лепшай прадукцыйнасці гасцявых машын.
VMI
[правіць | правіць зыходнік]Рэальнае ўвасабленне такога спосабу было прапанаванае спажыўцам праграма-тэхнічнай кампаніяй «Ві-Эм-Вэа» (VMware Inc.) у 2005 г. у выглядзе спецыфікацыі інтэрфейсу такой віртуалізацыі, VMI («інтэрфейс віртуальнай машыны»). У далейшым кампанія дадае падтрымку гасцявых машын, здольных да паравіртуалізацыі, у свае прадукты.
У 2006 кампанія выпусціла спецыфікацыю VMI як адкрытую спецыфікацыю і супрацоўнічае з супольнасцю адкрытых праграм (у тым ліку, з распрацоўшчыкамі з IBM, Vmware, Red Hat, XenSource) дзеля распрацоўкі на аснове VMI інтэрфейсу паравіртуалізацыі, які б дазваляў множныя кіраўнічныя працэсы-гіпервізары (paravirt-ops)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- A. Whitaker, M. Shaw, and S. D. Gribble, "Denali: Lightweight Virtual Machines for Distributed and Networked Applications", Univ. of Washington Technical Report 02-02-01, (2002). — [1] Архівавана 14 студзеня 2008.
- Transparent Paravirtualization [VMware Inc.]. — [2] Архівавана 11 жніўня 2008.
- VMI Specification [VMware Inc.] ; Paravirtualization API Version 2.5. — [3] Архівавана 15 жніўня 2008.