Перайсці да зместу

Парадокс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Парадокс — з’ява, думка або выказванне, якое рэзка адрозніваецца ад агульнапрынятага ўяўлення. У форме парадоксу могуць быць выказаны сапраўдныя і памылковыя думкі. Лагічны парадокс — разнавіднасць супярэчнасцей у сістэме лагічных доказаў, якія знешне выглядаюць правільнымі, але прыводзяць да ўзаемна супярэчлівых вывадаў. Семантычны парадокс абумоўлены неабмежаваным ужываннем некаторых лінгвістычных і семантычных паняццяў, напрыклад, «сапраўдны», «самаадносны» і інш. Семантычныя парадоксы часам называюць сінтаксічнымі або эпістэмалагічнымі; яны вядомы з антычнасці, апісваліся логікамі сярэднявечча, згадваюцца ў рэлігійнай і мастацкай літаратуры. Парадокс у філасофіі Імануіл Кант называў антыноміямі або апарыямі, якія паўплывалі на развіццё навукі, садзейнічалі адасабленню матэматыкі ў вытлумачэнні яе лагічных асноў (мностваў тэорыя) і з’яўленню гегелеўскай дыялектыкі.